Чужой бяды быць не павінна

0
569

8 мая – Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Як вядома, гэты міжнародны рух лічыцца самай буйной гуманітарнай супольнасцю свету. Асноўная мэта дзейнасці арганізацыі – абарона жыцця і здароўя людзей і адстойванне чалавечай годнасці, асабліва падчас узброеных канфліктаў і надзвычайных сітуацый.

Напярэдадні свята мы сустрэліся са старшынёй раённай арганізацыі Людмілай Петуховай, каб пагаварыць пра добрыя справы і планы арганізацыі на год бягучы.

– Чырвоны Крыж – незалежная нейтральная арганізацыя, якая забяспечвае гуманітарную абарону і дапамогу ахвярам вайны і ўзброенага гвалту. У надзвычайных сітуацыях і ўзброеных канфліктах ён садзейнічае захаванню міжнароднага гуманітарнага права і прыкладае ўсе намаганні да таго, каб прадухіліць пакуты людзей, – пачала размову лідар раённай арганізацы і дадала:

– За мінулы год больш за сто зваротаў аб аказанні дапамогі паступіла ў нашу раённую аргаізацыю. Большая частка з іх – ад шмат-дзетных сем’яў, а таксама людзей, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Асобную катэгорыю склалі бежанцы з Украіны. Ім і па сённяшні аказваецца дапамога прадуктамі, прадметамі асабістай гігіены і іншымі неабходнымі рэчамі.
Як паведаміла Людміла Фёдараўна, галоўным дасягненнем апошняга часу у сваёй рабоце яна лічыць актывізацыю ў раёне валанцёрскага руху. Прычым, як пазначыла раённы лідар грамадскай арганізацыі, нямала сярод валанцёраў працуючай моладзі і людзей сталага ўзросту. Работа па павелічэнні шэрагаў валанцёраў працягваецца.
Што да фінансавых магчымасцяў арганізацыі па аказанні дапамогі маючым патрэбу, то фінансаванне ідзе за кошт добраахвотных ахвяраванняў насельніцтва, якія пералічваюць грамадскія і прыватныя структуры. Людміла Петухова ў час размовы неаднойчы згадвала сяброў і аднадумцаў, а іх у раённага лідара не адна тысяча чалавек, што прымаюць актыўны ўдзел у высакароднай справе дапамогі ўсім тым, для каго яна бывае так жыццёва неабходная.

– 8 мая – выдатная нагода для супрацоўнікаў, валанцёраў і сяброў Чырвонага Крыжа ўзгадаць пра тое, наколькі важную працу робіць наш рух у Беларусі і ва ўсім свеце, – рэзюмавала мая суразмоўца.
Мы ж у сваю чаргу віншуем усіх сяброў Чырвона Крыжа са святам і дзякуем вам за вашу неабыякавасць, за вашыя вялікія і шчодрыя сэрцы.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о