Чароўны час любові і клопату

0
418

Новы год і Каляды – асаблівы час! Гэта пара казак, цудаў, добрага настрою, сямейнага цяпла, шчасця і, вядома ж, падарункаў.

Чароўны час любові і клопатуВыхаванцы дзіцячых дамоў, прыёмных і апякунскіх сем’яў прынялі ўдзел у навагоднім свяце, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Гомельшчыны ў рамках акцыі “Прафсаюзы дзецям!”, якое прайшло ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.
Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак, выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу Петрыкаўскага раёна на навагодняе свята ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы сэрцы – дзецям”. У ходзе мерапрыемства дзеці паглядзелі спектакль “Дзень, калі перасталі чытаць казкі”.

Яшчэ ў драматычным тэатры прайшло свята, у якім прынялі ўдзел навучэнцы Капцэвіцкай сярэдняй школы. З цудоўным жаданым святам дзяцей і дарослых павіншавалі Уладыка Леанід і намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікс Галюк.
Гомельскім абласным аддзяленнем РГА “Беларускі дзіцячы фонд” тром дзіцячым дамам сямейнага тыпу Петрыкаўшчыны ўручаны партатыўныя персанальныя камп’ютары.

Алена СЛЯЗЬ, метадыст Петрыкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о