12 студзеня на базе гімназіі горада Петрыкава праведзены раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў праграме XXXV раённай спартакіяды школьнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд.
Рабяты паказалі сябе ў кросе на 1 кіламетр і стральбе з пнеўматычнай зброі.
Прытрымліваючыся алімпійскага дэвізу, хлопцы і дзяўчаты праявілі свае лепшыя якасці: спрыт, шпаркасць і трапнасць. Спаборніцтвы прайшлі ў захапляльнай напружанай барацьбе.
Па выніках лыжна-стралковага марафону пераможцы і прызёры размеркаваліся наступным чынам: першае месца заваявала каманда Капцэвіцкай сярэдняй школы, другое месца – сярэдняя школа № 2, трэцяе месца – першая гарадская школа.
Каманды-прызёры і лепшыя навучэнцы ў асабістых заліках узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама. Лепшыя навучэнцы ў стральбе з пнеўматычнай зброі ўзнагароджаны дыпломамі Петрыкаўскай РАС ДТСААФ.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Оставить комментарий