Атрымліваць пенсію на картку – выгадна і зручна

0
151

Атрымліваць пенсію на картку – выгадна і зручнаЗгодна з Законам Рэспублікі Беларусь № 318-3 “Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат” з 1 ліпеня бягучага года выплата грамадзянам пенсій і іншых сацыяльных выплат у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах будзе ажыццяўляцца толькі праз банкі.
З просьбай распавесці, які паслугі для пенсіянераў прапануе ААТ “ААБ Беларусбанк”, мы звярнуліся да дырэктара ЦБУ № 320 Галіны Астаповіч.

Як адзначыла Галіна Іванаўна, права выбару атрымання пенсіі і іншых сацыяльных выплат праз аддзяленні паштовай сувязі або банкі захоўваецца толькі для грамадзян, якія дасягнулі ўзросту 70-ці гадоў або пражываюць у сельскай мясцовасці, а таксама інвалідам І і ІІ групы. Грамадзянам, якія не маюць дакументаў, якія сведчаць асобу, у дачыненні да якіх органамі ўнутраных спраў выда-дзены заключэнні аб пацвярджэнні асобы для мэт пенсійнага забеспячэння, выплата пенсій будзе ажыццяўляцца праз аб’екты паштовай сувязі. Улічваючы гэтыя змены “Беларусбанк” прапануе загадзя паклапаціцца пра перавод выплаты пенсіі і іншых сацыяльных выплат у банк, аформіўшы картку “Бархат”.Картка, з тэрмінам дзеяння ў 5 гадоў, афармляецца бясплатна і толькі да базавага рахунку. Забраць карту можна ў аддзяленні банка асабіста або праз дастаўку поштай.

– Якія выгоды, акрамя зручнага кіравання сваімі фінансамі, атрымліваюць трымальнікі карткі “Бархат”?
– Кліенты з такой карткай маюць магчымасць штомесяц вяртаць да 3 % ад сумы набыткаў у аптэках, заакрамах, садовых крамах, ці ад карыстання паслугамі пасажырскіх аўтобусных і чыгуначных перавозак.
Сярод партнёраў банка некалькі тысяч арганізацый, якія вяртаюць ад 1% да 3% ад кошту сваіх тавараў і паслуг. Гэта крамы прадуктаў, адзення, мэблі, электронікі, аксесуараў, а таксама медыцынскія цэнтры, цырульні, аўтамайстэрні, ветэрынарныя станцыі. З поўным спісам катэгорый тавараў і паслуг можна азнаёміцца на сайце belarusbank.by.
Для прыкладу: калі па карце “Бархат” аплаціць камунальныя паслугі, тавар у інтэрнэт-краме ці нешта іншае ў АІС “Разлік”, больш вядомага як АРІП, то ў канцы месяца вернецца 1 % ад сумы плацяжоў. Для гэтага аперацыю ў АРІПе трэба правесці ў інфакіёску, Інтэрнэт-банкінгу або праз мабільны дадатак банка.
Што да адной з самых вялікіх зніжак, то яна прадстаўляецца пры афармленні добраахвотнага страхавання ад траўм “Экспрэс” і складае 15 %. У дагавор аб страхаванні можна ўпісаць да 5-ці чалавек. Поліс дзейнічае на тэрыторыі Беларусі. З гэтай жа зніжкай можна аформіць добраахвотнае комплекснае страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці яе карыстальнікаў, а таксама добраахвотнае комплекснае страхаванне домаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі.

– Раскажыце, калі ласка, пра больш лаяльныя ўмовы па банкаўскіх прадуктах “Беларусбанка”, якія атрымлівае ўладальнік карткі “Бархат”.
– Кліентам прадстаўляецца магчымасць больш выгадна назапашваць свае зберажэнні, паколькі дзейнічае павышаная працэнтная стаўка па анлайн-дэпазіце ў беларускіх рублях “Беларусбанк-онл@йн” з тэрмінам захоўвання ў 9 або 18 месяцаў.
Таксама трымальнікі карткі могуць аформіць крэдыт “Время жить”, які адрозніваецца выгаднымі ўмовамі: першы год дзейнічае паніжаная працэнтная стаўка.
Не магу не нагадаць і пра традыцыйныя бясплатныя зручныя сэрвісы, як то СМС-апавяшчэнне пра залічэнне ці спісанне сродкаў, змяненне Пін-кода карткі ў банкаматах і інфакіёсках банка, а таксама афармленне даверанасці і завяшчання па ўкладзе “Беларусбанк-онл@йн”.

– Калі, усё ж такі, спатрэбіліся наяўныя грошы, дзе іх можна будзе зняць без камісіі і куды звяртацца зацікаўленым грамадзянам паважанага ўзросту да дадатковай інфармацыяй?
– Зняць грошы без камісіі можна будзе ва ўсіх банкаматах “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка” без абмежаванняў. Таксама камісія не будзе спаганяцца і ў іншых банкаматах беларускіх банкаў, калі сума, якую здымае кліент, не будзе перавышаць 200 рублёў на месяц.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у спецыялістаў у аддзяленнях банка, на карпара-тыўным сайце belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр па нумары 147.

– Дзякую за змястоўную гутарку, Галіна Іванаўна.

Запісаў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о