Артысты гімназіі адзначаны дыпломамі творчага конкурсу

0
240

Артысты гімназіі адзначаны дыпломамі творчага конкурсу20 студзеня бягучага года прайшоў II Адкрыты Рэспубліканскі рознажанравы конкурс “ЖАРЫНКА-2024”, удзельнікамі якога з’яўляліся дзеці, якія паспяхова праяўляюць сябе ў творчасці, удзельнічаюць у фестывалях, актыўнічаюць у сацыяльных сетках, задаюць трэнды.

Вучні гімназіі таксама прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе і атрымалі шэраг перамог.
Так, вучаніца 4 класа Валерыя Рубіна прачытала ўрывак з твора “Манюня” армянскай рускамоўнай пісьменніцы і за высокае выканальніцкае майстэрства атрымала Дыплом лаўрэата І ступені. Вучаніца 3 класа Маргарыта Ашарчук з творам Максіма Танка “Сярод лясоў наднёманскіх” – Дыплом лаўрэата ІІ ступені. Паліна Ашарчук з 7 класа стала дыпламанткай І ступені.
Па словах кіраўніка ўзорнага тэатральнага калектыву “Купалінка” ў гімназіі Вольгі Марцынкевіч, канкурэнцыя была сур’ёзная.
“Мы з бацькамі рабілі стаўкі на іншых дзяцей, якія выступалі раней. Але нашы вучні ў чарговы раз даказалі, што яны вельмі таленавітыя. Вынікамі конкурсу мы задаволены”, – адзначыла Вольга Мікалаеўна.
Віншуем маленькіх артыстаў з перамогамі і жадаем працягваць скараць сцэнічныя вяршыні.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о