У Беларусі пачынаецца сезон водпускаў. Нягледзячы на зняцце большасці пандэмійных абмежаванняў, абраць месца для адпачынку за мяжой лягчэй не стала. Для тых, хто не хоча рызыкаваць і жадае гарантавана атрымаць цікавы і насычаны адпачынак, мы прапануем застацца на Петрыкаўшчыне. Дзе і як можна правесці час з карысцю і не ўдарыць па бюджэце – у нашым матэрыяле.

Адпачываем на Петрыкаўшчыне?Першы ў спісе пункт, які можна смела назваць Альма-матар сучаснага адпачынку – Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.
Не наведаць гісторыка-этнаграфічны комплекс “Музей пад адкрытым небам”, які размясціўся ў самым жывапісным кутку Ляскавічаў – вялікае апушчэнне. Абавязкова – рабіць на памяць яркія здымкі на прыродзе, пакаштаваць у кафэ “Дом палешука” нацыянальныя стравы: каўбаскі “Палеская”, “Гурман”, “Паляўнічая”, прыгатаванне якіх суправаджаецца водарам вішнёвай і грушавай шыпы ў тэхніцы гарачага вэнджання. Ну, і вядома, традыцыйныя дранікі. З рулетаў – аленіна з грыбамі.

Адпачываем на Петрыкаўшчыне?

Адпачываем на Петрыкаўшчыне?Можна, напрыклад, наведаць назіральную вежу, з якой добра відаць панараму нацыянальнага парку, асабліва там прыгожа ў час вясновага разліву. На тэрыторыі знаходзіцца будынак народных рамёстваў, млын, які ўжо стаяў у гэтай мясцовасці ў 18-19 стагоддзях. Яшчэ дзве дзіцячыя пляцоўкі, дзе маці змогуць пагуляць з дзецьмі.

“Прыпяцкі” прапануе гісторыка-культурныя туры: “Сафары-парк” (дэманстрацыйная пляцоўка “Музей прыроды” ў гасцях у Кудзесніка), “Музей прыроды” ў Тураве, “Старажытнасці Тураўшчыны”, рачны шпацыр на цеплаходзе ці на маторнай лодцы (катамаране).

З мінулага года нацыянальны парк прапануе водныя туры. Вы ўбачыце ва ўсёй красе разліў ракі Прыпяць, заліўнымія лугі і ўнікальны ўчастак поймавых дуброў, некранутых дзейнасцю чалавека.

Па дарозе зможаце ўбачыць мноства вясновых пералётных птушак – лебедзяў, качак, гусей, чапель, кулікоў, станем сведкамі іх шлюбных гульняў. Будзеце пераадольваць перашкоды з завалаў упалых падтопленых дрэў, праплываць старыя пойменныя вярбы і дубы.

Звяртайцеся па тэлефоне:8-2350 5-70-17, калі ў вас ўзніклі пытанні.

Для атрымання якасных медыцынскіх паслуг варта завітаць у Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Пціч” – месца для дзіцячага, індывідуальнага і сямейнага адпачынку. Ва ўстанове, што размясцілася недалёка ад жывапіснага ўзбярэжжа ракі Пціч, прадстаўлены шырокі выбар фізіятэрапеўтычнага лячэння. На тэрыторыі ёсць свідравіна мінеральнай вады кшталту “Міргарадская”.

Для баўлення часу дзяцей і падлеткаў ёсць уся неабходная інфраструктура: басейн, стадыён, прадуктовая крама, відэасалон, танцавальная зала, фітабар, лазня, зала камп’ютарных гульняў.

Адпачываем на Петрыкаўшчыне? Адпачываем на Петрыкаўшчыне?

У апошні час усё больш папулярным становіцца адпачынак у аграсядзібах.

У кожнай з іх вас сустрэнуць з усёй душой і гасціннасцю Палескага краю. Кожная з аграэкасядзіб раёна, якіх у нас 11, па-свойму асаблівая.

У шматлікіх аграсядзібах вы зможаце атрымаць асалоду ад рыбалкі, наведаць лазню, паласавацца прадуктамі ўласнай вытворчасці.
Некаторыя з аграэкасядзіб размяшчаюцца паблізу ад нацыянальнага парку “Прыпяцкі” і арганізоўваюць розныя турыстычныя мерапрыемствы, сярод якіх паходы, пешыя і веласіпедныя прагулкі.

Актыўны адпачынак – арганізацыя рыбалкі і палявання, сплаваў па рацэ, катанне на лодках і катамаранах. Сямейны адпачынак – шпацыры на свежым паветры, наведванне лесу, збор грыбоў і ягад, купанне ў вадаёмах, экалагічна чыстая ежа, наведванне лазні і саўны, прыгатаванне шашлыку, настольныя гульні, караоке. Тэлефон для даведак: 2-70-58.

Адпачываем на Петрыкаўшчыне?Адпачываем на Петрыкаўшчыне?

Петрыкаўскі лясгас прапануе аглядную экскурсію па дзіўных месцах Петрыкаўшчыны, на аўтамабілі або лодцы – выбіраць вам!
Водны маршрут уяўляе сплаў па рацэ Пціч. Працягласць экскурсіі – не менш за тры гадзіны. На водным маршруце можна ўбачыць водную і лугавую расліннасць, дзейнасць і месцы рассялення выдры, норкі, андатры, бабра. Прадугледжаны прыпынак ва ўрочышчы “Набруснае”.

Адпачываем на Петрыкаўшчыне? Адпачываем на Петрыкаўшчыне?

Аўтамабільная экскурсія “Падарожжа па Петрыкаўскай зямлі” праходзіць па маршруце ад доміка паляўнічага Петрыкаўскага лясгаса па дарогах: Лучыцы-Кашэвічы, Кашэвічы-Капцэвічы, Капцэвічы-Капаткевічы, Капаткевічы-Першая Слабодка, Першая Слабодка-Лучыцы.

Парк памешчыка Вільсана размешчаны каля тэрыторыі дома паляўнічага Петрыкаўскага лясгаса. У парку сустракаюцца розныя пароды дрэў і хмызнякоў: граб, ліпа, клён, чаромха, глог, асіна, ясень, дуб, вяз, ліпа.

За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне 8-029-329-47-07.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о