Вадохрышча – народнае свята надзеі, час падвядзення вынікаў, момант, каб задумацца і стаць крыху лепей. Прынамсі, такі сэнс, мне знаецца, укладае ў гэтую падзею сярэднестатыстычны грамадзянін. Сёння на беразе Прыпяці прысутным давялося назіраць больш эмацыйна насычаную карціну: хіба не кожны другі вернік, што акунаўся ў асвечаную ваду нашай роднай ракі, паглядаючы ў заходні бок, здзіўляўся.

Для адных – свята, для другіх –праца, для трэціх – свавольны адпачынак
У сваё прафесійнае свята і на месцы для акунання, і далей, дзе рыбачаць неабачлівыя гараджане, дзяжураць выратавальнікі ТВВад і МНС.

“А ім не страшна на лёдзе ў такое цёплае надвор’е?”, – пыталіся прысутныя ў выратавальнікаў, углядаючыся ў кіламетровую далечыню, дзе на старыку сядзелі рыбаловы.

Для адных – свята, для другіх –праца, для трэціх – свавольны адпачынак
“А ім не страшна на лёдзе ў такое цёплае надвор’е?”, – пыталіся прысутныя ў выратавальнікаў, углядаючыся ў кіламетровую далечыню, дзе на старыку сядзелі рыбаловы.

Як адзначыў кіраўнік райарганізацыі ТВВад Аляксандр Трухановіч, далёка не ўсе аматары зімовай рыбалкі прынялі да ўвагі рэкамендацыі райвыканкама па недапушчэнні выхаду на лёд, калі тэмпература надвор’я вышэй за нуль градусаў па Цэльсію.

Для адных – свята, для другіх –праца, для трэціх – свавольны адпачынак
Як адзначыў кіраўнік райарганізацыі ТВВад Аляксандр Трухановіч, далёка не ўсе аматары зімовай рыбалкі прынялі да ўвагі рэкамендацыі райвыканкама па недапушчэнні выхаду на лёд, калі тэмпература надвор’я вышэй за нуль градусаў па Цэльсію.

Таму, у сваё прафесійнае свята і на месцы для акунання, і далей, дзе рыбачаць неабачлівыя гараджане, дзяжураць выратавальнікі ТВВад і МНС. Вядома, спецыялісты па дапусцяць бяды, але як быць з тымі, хто не асэнсоўвае небяспекі, нават, калі яна здаецца відавочнай?

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о