Дапамога сям’і ці пакаранне за нядобранадзейнасць

0
184

У Гомелі прайшоў між-ведамасны форум “СНС: дапамога сям’і ці пакаранне за нядобранадзейнасць”, які сабраў каля 200 дэлегатаў з абласнога цэнтра і ўсіх раёнаў вобласці. Наведалі мерапрыемства і прадстаўнікі Петрыкаўшчыны.

Дапамога сям’і ці пакаранне  за нядобранадзейнасцьФорум праводзіўся на базе Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Для ўдзельнікаў былі разгорнутыя выставы, медыя праекты рэгіянальных СМІ, сацыяльныя праекты. Свае інфармацыйныя экспазіцыі прадэманстравалі цэнтры, дружалюбныя падлеткам, сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей, службы занятасці, МНС, Чырвонага Крыжу.

Пленарную частку праграмы адкрыў намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама Яўген Міткевіч.
– Тэма вельмі важная, нас непакоіць бяспека жыцця-дзейнасці дзяцей, факты сямейнай неблаганадзейнасці, – падзяліўся Яўген Генадзьевіч. –Толькі за першы квартал бягучага года прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне 130 дзяцей з 56 сем’яў Гомельшчыны. Гэтая лічба крыху большая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У выніку праведзенай сумеснай работы каля 50 % дзяцей вернуты ў біялагічныя сем’і. Штогод скарачаецца колькасць дзяцей сірочай катэгорыі, на пачатак года іх было больш за 2600. Кожнае дзіця марыць жыць з маці і татам. Задача ўсіх міжведамасных структур – ажыццявіць гэтую мару.

Ключавы пасыл, адрасаваны ўсім удзельнікам форуму, прагучаў ад намесніка пракурора Гомельскай вобласці Юрыя Булынкі: толькі эфектыўнае міжведамаснае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі і пільная ўвагу да сем’яў, пастаянны кантроль за сітуацыяй дазволяць абараніць непаўналетніх. Юрый Валер’евіч адзначыў, што намаганні грамадства павінны быць сканцэнтраваны на недапушчэнні грубых і сістэмных парушэнняў заканадаўства, здольных пацягнуць цяжкія наступствы для сямей, якія выхоўваюць дзяцей.
Суб’екты прафілактыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў ўсебакова разгледзелі тэму прафілактыкі сямейнага няшчасця, падзяліліся досведам. Пасля заканчэння форуму прыняты зварот да жыхароў Гомельскай вобласці.


Паважанныя дарослыя!

Менавіта мы, нашы любоў, клопат і шчырая ўвага – самае важнае для нашых дзяцей! Мы тыя, хто можа зрабіць так, каб пачуццё бяспекі не пакідала іх на працягу ўсяго жыцця! Для кожнага дзіцяці любое нашае слова, падмацаванае добрым учынкам, становіцца той пуцяводнай ніткай, якая павядзе іх праз усё жыццё. Таму так важна не толькі казаць, павучаючы іх, але і быць асабістым прыкладам нашым дзецям! Памятайце, дзецям вельмі падабаецца рабіць штосьці разам з намі. Разам адпачываць, разам даведвацца нешта новае, разам дзівіцца і цешыцца! Разам са шчаслівымі бацькамі – дзіця становіцца шчаслівым. Паказвайце нашым дзецям, што важней за іх для нас, нікога няма і быць не можа! Давайце падаваць толькі добры прыклад! Дзіця бярэ за прыклад нашы паводзіны і будзе вучыцца ў нас, дарослых, як неабходна жыць, будаваць узаемаадносіны ў сваёй сям’і, са сваімі дзецьмі. Нашыя дзеці! Яны глядзяць на нас і спадзяюцца, што ў нашых душах ёсць месца для іх, для іх пачуццяў і перажыванняў, для іх любві і іх веры!
Дарагія бацькі! Давайце разам зробім жыццё дзяцей яркім, шчаслівым, бяспечным, цікавым і актыўным, бо толькі мы можам зрабіць так, каб дзеці не плакалі ад болю і крыўды, а ўсміхаліся ад шчасця і радасці! 

Удзельнікі абласнога міжведамаснага форуму.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о