На мінулым тыдні, напярэдадні прафесійнага свята, у зале раённага Дома культуры ўшаноўвалі работнікаў сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ.
Заслужаныя ўзнагароды – ганаровыя граматы і падзякі – атрымалі работнікі жыллёва-камунальнай сферы, якія праславіліся сваёй плённай працай і высокімі паказчыкамі.
З віншавальным словам выступіў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргей Гайчук.
Сяргей Мікалаевіч у сваім выступленні адзначыў станоўчыя бакі работы прадпрыемства, дынаміку развіцця, эканамічныя паказчыкі.
– Выбраная вамі справа патрабуе самааддачы, цярпення, і самае галоўнае – умення працаваць з людзьмі. Сваёй працай вы робіце ўклад у забеспячэнне бесперабойнай жыццядзейнасці горада і раёна. Ваша работа садзейнічае надзейнаму функцыянаванню кожнага прадпрыемства і ўстановы, камфортнага жыцця насельніцтва.
Шчырыя віншаванні з прафесійным святам выказаў і намеснік старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дзягцяр:
– Ад прафесіяналізму, адказнасці, уважлівага стаўлення да справы кожнага камунальніка залежыць штодзённы камфорт беларусаў і гасцей краіны. Ваша карпатлівая праца мае велізарнае грамадскае значэнне. Прыгожыя, чыстыя, утульныя вуліцы нашых гарадоў і вёсак – вынік сталай стваральнай працы.
Аляксандр Фёдаравіч пажадаў віноўнікам свята поспехаў, натхнення, дасягненняў і здзяйсненняў намечанага.
Творчыя нумары гледачам падарылі артысты раённага Дома культуры, а таксама танцавальныя калектывы “Брадвей”, “Angelina”, “Экшэн”.

Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт Ад іх працы залежыць  наш штодзённы камфорт
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о