Дзве апошнія гульні петрыкаўскага “Шахцёра” дазволілі камандзе застацца на першым месцы турнірай табліцы другога дывізіёна Нацыянальнага чэмпіянату Беларусі па футболе. Вынік гэты цалкам заслужаны, але, на самой справе, лідарскае становішча калійшчыкаў з’яўляецца даволі хісткім. Чым скончыліся сустрэчы з навабранцамі лігі і што чакае жоўта-чорных наперадзе? Давайце разбірацца.

“Навабранцы” “даюць прыкурыць”Дзве каманды з падобным лёсам
У Дзень Перамогі “Шахцёр” гасцяваў у Рагачове, а праз тыдзень прымаў гасцей з Астраўца. Абодва сапернікі летась крок у крок ішлі да вяршыні другой лігі і сустрэліся ў фінале. Тады выявіць мацнейшы клуб дазволіў толькі дадатковы час. Чэмпіёнства засталося за калектывам з Астраўца, але рагачоўцам выпаў цудоўны шанец для рэваншу ўжо ў першай лізе, бо абодва клуба скарысталіся магчымасцю павышэння ў класе.

А калі зазірнуць у гісторыю яшчэ крыху глыбей, то і тут мы зной-дзем рысы падабенства. “Астравец” быў створаны ў 2019-м годзе. Дэбют у абласной лізе Гродзен-шчыны было не самым удалым – каманда заняла 11 месца. У наступным сезоне футбалісты з горада атамшчыкаў вырашылі паспрабаваць свае сілы ў трэцім дывізіёне, дзе напачатку былі ў лідарах сваёй падгрупы, але потым спусціліся ў сярэдзіну табліцы, заняўшы выніковае 9-е месца. Але шлях да поспеху быў не доўгі, ужо ў 2021-м годзе каманда святкавала чэмпіёнства.

Калектыў з Рагачова быў вядомы пад назвай “Дняпро”. Пасля аднаўлення каманды ў 2020-м го-дзе дружына заявілася ў другую лігу. Спачатку выступала няўдала, але з часам атрымала рэпутацыю сярэдняка з характарам, які мог пакінуць без ачкоў пасля сваёй гульні нават будучых чэмпіёнаў. У наступным сезоне дружыну пачала спансіраваць букмекерская кантора “Макслайн”. Клуб атрымаў аднайменную назву і перажыў літаральна перараджэнне, дзякуючы арганізацыйным і фінансавым укладанням. Як следсва – віца-чэмпіёнства ў другой лізе.
Што да сёлетняга статусу “цёмных конікаў” другога дывізіёна, то абодва калектыва, бясспрэчна, даказваюць свае сур’ёзныя намеры, забіраючы ачкі ў сустрэчах з аўтсайдарамі і нароўных выступаючы з фаварытамі.

“Навабранцы” “даюць прыкурыць”Сустрэча на беразе Дняпра
Адноўлены стадыён у Рагачове сабраў 9 мая 3,8 тысячы гледачоў. Акрамя гэтага сустэча трансліравалася на тэлеканале “Беларусь 5” – па ўсім было відаць: “Макслайн” грунтоўна падрыхтаваўся.

Калі казаць пра гульню, то здавалася, што на поле выйшаў нейкі іншы “Шахцёр”. Нядрэнна адпрацоўваючы ў абароне і ўсё ж ствараючы моманты, назіралася нейкая разгубленасць. Каманда часцяком страчвала мяч у даволі простых сітуацыях, не мала назіралася браку ў час гульні на палове поля саперніка. Агульнае напружанне падказвала, што ўзрастае верагоднасць памылкі, якая адбылася на 74-й хвіліне. Нетаропкі праход па левым фланзе, заброс у цэнтр штрафной, дзе першым на мячы аказаўся абаронца калійшчыкаў, які памыліўся і галавой пераправіў круглага саперніку, а апошні, скінушчы снарад сам сабе адным крананнем, трапна прабіў у дальнюю левую дзявятку – 0:1 і мноства пытанняў… Чаму “Макслайн”, нібы па калідоры, прайшоў па левай броўцы да сцяжка і зладзіў перадачу, чаму Уладзімір Старасцін скіраваў мяч у самы небяспечны сектар, чаму рагачоўскі абаронца атрымаў такую прастору для апрацоўкі і ўдара?

Гульня па-над Прыпяццю
Наступны апанент быў не менш моцным: “Астравец” узначальваў перад гульнёй табліцу турніру, “Макслайн” быў другім, а “Шахцёр” з-за апошняга, дарэчы, першага паражэння ў чэмпіянаце, спусціўся на трэцюю прыступку.
Першы тайм быў напружаным: высокі тэмп гульні, небяспечныя ўдары з сярэдніх і далёкіх дыстанцый усё ж не дазволілі падабраць “ключы” да варот ні таго, ні іншага клуба.
Заўзятары чакалі другой паловы, добра ведаючы, што “Шахцёр” нядрэнна спраўляецца з роллю “каманды другога тайма”. Спадзяванні апраўдаліся хутка – на 48-й хвіліне Дзяніс Кавалевіч, атрымаўшы мяч каля цэнтра штрафной, не прамарудзіў і, нягледзячы на апеку, з ходу адправіў круглага ў сетку – 1:0.
Пасля серыі даволі небяспечных штурмаў Кавалевіч адзначыўся ў другі раз на 62-й хвіліне і ўжо праз хвіліну перавагу замацаваў Ягор Карпіцкі – 3:0.
Госці не страчвалі надзею адыграцца, тым больш, што з адрывам футбалісты “Шахцёра” крыху страцілі пільнасць. На 73-й хвіліне, пасля працяглай мітусні ў штрафной гаспадароў, нападаючы “Астраўца” знянацку прабіў, размачыўшы лік. А праз 7 хвілін брамнік жоўта-чорных ужо ў другі раз даставаў мяч з сеткі сваіх варот – 3:2.

Да канца гульні заставалася амаль 10 хвілін асноўнага часу і гэтага хапала для развіцця шматлікіх сцэнарыяў. “Шахцёр” ужо не выглядаў выключна дамінуючай камандай, а “Астравец” набраў абароты і, магчыма, нават злавіў запаветны кураж. Каб расставіць усе кропкі над “і”, абедзьве дружыны павінны былі поўнасцю перахапіць ініцыятыву зараз, каб не пакідаць лёс сустрэчы на апошнія хвіліны. Зразумела, такая стратэгія здавалася слушнай толькі ў тэорыі, але “Шахцёр” здолеў увасобіць яе практына: ужо на 83-й хвіліне Ягор Карпіцкі, сустрэўшы не самага актыўнага абаронцу, пабачыўшы абыякаваць да ўласнага дрыблінгу, прыпусціў мяч улева і прабіў у створ – 4:2.

Вынікі заслужаныя, але не трывалыя
Калійшчыкі зноў падымаюцца на першы радок у турнірнай таб-ліцы, але становішча гэта даволі хісткае і шэраг акалічнасцей можа істотна змяніць месца ў “табелі аб рангах” першай лігі.
Перад усім трэба разумець, што чэмпіянат у гэтым годзе даволі кароткі – кожны клуб выступае ў 24-х сустрэчах, і чвэрць дыстанцыі турніру ўжо пераадолена. Адсюль вынікае пастаянная канкурэнцыя: зараз і яшчэ доўгі час уверсе таб-ліцы розніца паміж камандамі будзе складаць некалькі ачкоў. Разам з тым, не варта забывацца, што два клубы з ліку лідараў – “Нафтан” і “Хваля” – згулялі толькі па пяць матчаў, у той час як большасць калектываў прапусціць адзін футбольны ўікенд у будучым. Ну і самая галоўная акалічнасць: істотныя выпрабаванні ў матчах з той жа пінскай “Хваляю” і гомельскім “Лакаматывам” яшчэ наперадзе.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о