Цвіль з дастаўкай

0
86

Цвіль з дастаўкайУ гандлёвым аб’екце аграгарадка Пціч наспела санітарна-будаўнічая праблема.

Прама ў гандлёвай зале, у раёне аконнага праёму і на адхонах, бурна разросся грыбок. Прычына відавочная: парушана герметычнасць аконнага блока. У міжсезонне і зімой з-за тэмпературных перападаў тут пастаянна ўтвараецца кандэнсат. Цвіль захоплівае новыя плошчы, ствараючы небяспечнае суседства для тавараў і пакупнікоў. А між тым, пагадзіцеся, у краме парадак павінен быць усюды: і на прылаўках, і на сценах.
Такі “інтэр’ер”, па нашым меркаванні, падрывае давер да якасці гандлю. Упэўнены: адказныя службы нас пачуць і ўхіленне выяўленага недахопу не прымусіць сябе доўга чакаць.

В.МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о