Чарговая прагулка па гарадскім парку – улюбёным месцы для шпацыраў як нашых землякоў, так і гасцей горада – зноў прынесла горкае расчараванне. Прычынай таму стала будаўнічае смецце, якое проста валяецца побач з пешаходнай сцежкай. Кавалкі бардзюраў кінуты там, дзе кожны дзень ходзяць сотні людзей.Як яны там з’явіліся і чаму дагэтуль знаходзяцца побач з пешаходнай зонай – пытанні, на якія ў камунальных службаў відавочна няма адказу. Няўжо для таго, каб прыбраць гэтае недарэчнае смецце, абавязкова трэба пісаць крытычны артыкул у газету? Няўжо ў адказных асоб не хапае ўласнага гаспадарчага вока, каб заўважыць гэты беспарадак? Гэта падаецца дробным момантам на фоне іншых праблем, але менавіта з такіх дробязяў і складаецца агульны твар нашага горада. Падобнага быць проста не павінна, бо за горад перад гасцямі становіцца па-сапраўднаму сорамна. Наводзьце парадак, шаноўныя, бо парк – гэта супольная прастора для адпачынку, а не пляцоўка для будаўнічага хламу.
В.МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.







Оставить комментарий