Традыцыйна напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва ў Беларусі па ўсёй краіне праходзяць маштабныя мерапрыемствы, канцэрты, квэсты і спартыўныя спаборніцтвы.
У гэтым годзе рэспубліканскі марафон прымеркаваны да Дня моладзі і студэнцтва праходзіць пад слоганам “Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна”. Насычаным на падзеі гэты тыдзень стаў і на Петрыкаўшчыне. 22-23 чэрвеня моладзь Петрыкаўшчыны актыўна ўключылася ў акцыю “Код памяці”: па ўсім населеным пунктам раёна прайшлі мітынгі-рэквіемы, у якіх аднымі з галоўных удзельнікаў стала працоўная і навучэнская моладзь.
Члены маладзёжнага савета Петрыкаўшчыны, маладыя спецыялісты ў складзе дэлегацыі ўдзельнічалі ў канцэрце-рэквіеме “Памяці паўшых, у славу жывым каля мемарыяла “Ала”, адкрыцці мемарыяла “Багратыён” у Светлагорскім раёне. “Моладзь памятае” – праект аб’яднаў працуючую моладзь НП “Прыпяцкі” і старшакласнікаў Галубіцкай сярэдняй школы каля мемарыялаў сельскага савета.
Дзень 24 чэрвеня прайшоў пад лозунгам “У імя перамогі” і аб’яднаў у спартыўным імпульсе юных і азартных. Дзень пачаўся з “Народнай зарадкі” на гарадскім стадыёне і ў працоўных калектывах, дзе моладзь у адзіным парыве пачала свой дзень актыўна. Працягнуўся спартыўны марафон дыялогавай пляцоўка “Спорт як стыль жыцця” і спартыўным чэленджам на стадыёне гарадскога пасёлка Капаткевічы “Здаём ДзФАК”.
Маштабны дзень адчыненых дзвярэй дазволіў моладзі пазнаёміцца з экспазіцыямі музейнага пакоя “Легенды спорту Беларусі”. Зарадзіўшыся спартыўнай энергіяй, моладзь Петрыкаўшчыны працягнула марафон пад лозунгам “Твая тэрыторыя”. У цэнтры ўвагі моладзі аказаліся воінскія захаванні, на якіх правадзілася добраўпарадкаванне ў рамках акцыі “Захаваем памяць” і тэрыторыя населеных пунктаў, прысядзібных участкаў састарэлых грамадзян – акцыя “#Мы_разам”.
У гэты дзень перад моладдзю Петрыкаўшчыны гасцінна расчынілі дзверы ўстановы культуры, Петрыкаўская ЦРБ, НП “Прыпяцкі”, Петрыкаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС. Юнакі і дзяўчаты змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах, творчых пляцоўках, выставах – “Кропкі творчасці” ў раёне працавалі ва ўсіх установах культуры. А ўстановы адукацыі дазволілі маладым людзям акунуцца ў прыгожы кветкавы свет падчас фларыстычных майсар-класаў “Букет дабрыні”.
Яшчэ адным знакавым мерапрыемствам стала сустрэча старшыні камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Таццяны Кручко з моладдзю Петрыкаўшчыны. Галоўная тэма абмеркавання – “Памяць у імя будучыні”. Спектр закранутых тэм максімальна шырокі: гістарычная спадчына, вынікі той страшнай вайны і галоўны ўрок для сучаснікаў.
Наперадзе яшчэ некалькі цікавых і актыўных дней. Сёння у амфітэатры Петрыкаў гасцінна запрашае моладзь на “Фестываль маладзёжнай творчасці” і дыскатэку “Будучыня за моладдзю”. А 28 чэрвеня дзень моладзі і студэнства “Твой драйв. Твой поспех. Твая краіна”.
Моладзь запальвае і кліча за сабою ў яркі свет творчасці, спорту, мастацтва і крэатыва.
Надзея СІГАЙ.







Оставить комментарий