Лета ў разгары, а разам з ім – пік росту пустазельнай расліннасці.
Аднак спісваць паўтараметровыя зараснікі ў меліярацыйных і прыдарожных канавах выключна на законы прыроды нельга. Існуе выразны рэгламент утрымання тэрыторый, і тэрміны яго выканання, як бачым, яўна сарваныя. Праблема выйшла далёка за рамкі эстэтыкі. Сёння гэта ўжо пытанне бяспекі. У спякоту сакавітае пустазелле хутка ператвараецца ў сухастой. Любая іскра ад аўтамабіля або кінуты недакурак – і канава стане агнявой паласой. Да того ж, трава на ўзбочынах і ў кюветах закрывае агляд вадзіцелям на скрыжаваннях і паваротах. І яшчэ: неабкошаныя канавы – ідэальнае асяроддзе для размнажэння кляшчоў.
Такім чынам, зялёны хаос псуе аблічча раёна і стварае рызыкі для жыхароў. Чакаем ад адказных службаў рэальнай працы. Косы – у рукі, парадак – у раён.
А. МАКСІМАЎ, фота аўтара.






Оставить комментарий