Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства

0
92

28 ліпеня ў раённым Доме культуры прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь “Super ПРОФІ-2026”.

Удзельнікамі гэтай яркай падзеі сталі лепшыя маладыя прафесіяналы раёна: Анастасія Дзікун і Анастасія Мілевіч – Петрыкаўскае рудаўпраўленне ААТ “Беларуськалій”; Анастасія Серпкова – УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”; Лізавета Бандарэнка – ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Петрыкава”; Ганна Жукавец – ДУА “Капцэвіцкая сярэдняя школа”; Юлія Шуберт – ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа”, Ганна Шаўко – ДУА “Пціцкая сярэдняя школа”, Лізавета Смірнова – філіял “Петрыкаўскі раённы Дом культуры”, Паліна Радкевіч – ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

Перад кампетэнтным журы стаяла няпростая задача – выбраць пераможца з 9 удзельнікаў.

Конкурсная праграма была насычанай і цікавай. На сцэне Дома культуры канкурсанты прадэманстравалі візітныя карткі, падрыхтавалі кароткія відэаролікі пра свае прадпрыемствы, пра тое, чым жыве іх калектыў і які ўклад яны ўносяць у развіццё Петрыкаўшчыны. Асаблівыя авацыі гледачоў выклікалі творчыя нумары: дзяўчаты не толькі спявалі і танчылі, але разам з сябрамі і калегамі стваралі яркія харэаграфічныя пастаноўкі, праявіўшы сябе на цвёрдую дзясятку! Нельга не адзначыць групы падтрымкі. З плакатамі, шарамі і шчырымі эмоцыямі яны стварылі атмасферу сапраўднага свята і сталі надзейным тылам для кожнай канкурсанткі.

Перамогу ў раённым этапе “Super ПРОФІ-2026” атрымала Лізавета Смірнова, другое месца ў Анастасіі Серпковай, трэцяе за Ганнай Жукавец.

Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад партыі ”Белая Русь”, РГА “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь” і прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”. Таксама ўсе канкурсанткі атрымалі права прадстаўляць Петрыкаўшчыну на абласным этапе. Мы шчыра жадаем нашым зямлячкам не проста ўдачы, а перамогі! Няхай іх талент і працавітасць заззяюць яшчэ ярчэй на абласным і рэспубліканскім узроўні!

Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства Super ПРОФІ-2026: Энергія маладосці і майстэрства

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о