На мяжы Беларусі і Польшчы адбыўся абмен затрыманымі па формуле “пяць на пяць”.

Абмен быў праведзены беларускім Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і польскім Агенцтвам знешняй разведкі. Варшаве перададзены асуджаныя ў Беларусі і Расіі за шпіянаж, Мінску – пяцёра грамадзян Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, затрыманых на тэрыторыі розных краін ЕС.
Перададзеныя польскаму боку ў рамках абмену Гжегож Гавел і Томаш Бяроза падзякавалі ПрэзідэнтуБеларусі Аляксандру Лукашэнку за яго рашэнне аб памілаванні, за магчымасць убачыць сям’ю. Гучалі словы падзякі ад палякаў і ў адрас КДБ Беларусі.

Грамадзянін Польшчы Гжэгож Гавел быў фігурантам шпіёнскага скандалу – у верасні 2025 года КДБ Беларусі затрымаў яго ў Лепелі па падазрэнні ў зборы інфармацыі аб беларускіх вайскоўцах, а таксама аб беларуска-расійскіх вучэннях «Захад-2025».
Томаш Бяроза быў асуджаны ў Беларусі па справе аб шпіянажы на карысць Польшчы.

Ці стане дадзены абмен крокам да дыялогу – пакажа час. Калі за гэтым рушаць услед іншыя дзеянні, накіраваныя на зніжэнне напружанасці, адкрыццё каналаў камунікацыі паміж краінамі і пошук рашэнняў па спрэчных пытаннях, то можна будзе гаварыць пра рэальную гатоўнасць да дыялогу. Адказ на гэтае пытанне залежыць у тым ліку, ад жадання ўладаў Польшчы “прыняць” міралюбівую палітыку Беларусі ў адносінах да іншых краін.
У любым выпадку, факт абмену затрыманымі на мяжы Беларусі і Польшчы з’яўляецца падставай для магчымых перспектыў беларуска-польскага дыялогу.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о