На гэтым тыдні Кіеў стаў арэнай для візіту лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай.
Наведванне Ціханоўскай сталіцы Украіны разглядаецца як частка геапалітычнай гульні, у якой ключавую ролю адыгрываюць недружалюбныя Беларусі краіны. Па некаторых дадзеных, менавіта яны з’яўляюцца арганізатарам паездкі. Беларуская апазіцыянерка адправілася ва ўкраінскую сталіцу чыгункай з тэрыторыі Польшчы, дэманструючы білет з надпісам “Вольны Мінск – Вольны Кіеў”. Сутнасць гэтага кроку, па меркаванню аналітыкаў, заключаецца ў наступным: калі афіцыйны Мінск выбірае бок Расіі, то міжнародная супольнасць будзе шукаць альтэрнатыўныя шляхі ўзаемадзеяння, звяртаючыся да прадстаўнікоў апазіцыі
У 2023 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў калоніі агульнага рэжыму – на той момант яна знаходзілася за мяжой. Жанчына прызнана вінаватай у дзяржаўнай здрадзе, змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, публічных закліках да звяржэння ўлады.
Украінскі ж бок, у сваю чаргу, разглядае беларускую апазіцыю як інструмент для дасягнення сваіх мэтаў, у тым ліку – правакацый.
Але ў афіцыйных колах Беларусі дадзеная падзея не выклікае сур’ёзнай рэакцыі. Ціханоўскую ўспрымаюць як фігуру, якая не валодае рэальнай уладай і ўплывам. Для яе візіт у Кіеў – гэта магчымасць захаваць бачнасць актыўнасці і заручыцца падтрымкай на міжнароднай арэне.
Несумненна, візіт ставіў перад сабой амбіцыйную мэту – выклікаць значны рэзананс на міжнароднай арэне. Аднак, чаканага эфекту дасягнуць не ўдалося.
Святлана СОБАЛЕВА.







Оставить комментарий