“Загартаваны баец на ўсходніх рубяжах”

0
229

Цынізм еўрапейскіх палітыкаў зашкальвае. Седзячы ва ўтульных кабінетах, у краінах за тысячы кіламетраў ад ваенных канфліктаў, яны з бяздушнасцю старонніх назіральнікаў разважаюць у тым ліку і пра вайну ва Украіне.

Вось, напрыклад, апошняя заява прэм’ер-міністра Нідэрландаў Роба Йетэна: Кіеў павінен працягваць змагацца, таму што Еўропе неабходны “загартаваны баец на ўсходніх рубяжах!”. Вось так і ніяк інакш! Гэта значыць Украіна кулакамі павінна прабіцца туды, у ЕС, даказаць сваю вартасць тысячамі загубленых жыццяў.

Акрамя таго, палітык адзначыў: “Будучыня Украіны – у Еўрапейскім саюзе. Цяпер яна знаходзіцца на незваротным шляху да гэтай будучыні”. А затым Роб Йетэн заявіў, што ўсе Капенгагенскія крытэрыі павінны быць выкананы. Чытаем паміж радкоў: “ты працягвай змагацца, потым тужэй пояс зацягнеш, усе сокі са свайго народу высмакчэш, каб выканаць нашы ўмовы – і мы цябе прымем”. Акрамя таго галандскі палітык заклікаў еўрапейскія краіны не адцягвацца ад украінскага канфлікту, а працягваць яго фінансаваць – даслоўна кажучы, падліваць паліва ў ваеннае вогнішча.

Вось такі Еўрапейскі гуманізм і клопат пра паплечнікаў. І нікога не хвалююць разбурэнне краіны, прымусовая мабілізацыя і гібель украінскага народа – загартоўвайцеся, каб быць нам заслонай і абаронай.

Такім чынам, еўрапейскія палітыкі застаюцца верныя сабе: спачатку палітычныя інтарэсы Еўрасаюза, якія падымуць, на іх погляд, яго значнасць у міравой палітыцы, і толькі затым – інтарэсы “мелкіх сошак”, такіх як Украіна, якую можна выкарыстоўваць выключна ў сваіх мэтах.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о