Працягваем успамінаць самыя яркія моманты фестывалю.

IV Міжнародны фестываль “Кліч Палесся” ў 2014 годзе здзіўляў і зачароўваў новымі мерапрыемствамі. Упершыню была арганізавана выстава-прэзентацыя экзатычных і традыцыйных для Палесся відаў жывёл і птушак “ЭтнаЗааФэст”. Подыхам Сярэднявечча на палескай зямлі стаў рыцарскі бугурт-фэст – поўнакантактныя відовішчныя баі рыцараў у цяжкіх даспехах. Госці з Ніжняга Ноўгарада прадставілі ўнікальнае экстрэмальнае трукавое прадстаўленне на вадзе флайборд-шоў “Людзі, якія лётаюць”, чым выклікалі непаўторныя ўражанні ў гледачоў.
А шоу-спаборніцтва мясцовых асілкаў у традыцыйных палескіх забавах “Самы моцны палешук” стала адным з самых відовішчных.
Традыцыйныя падворкі на гэты раз былі абрадавымі – кожны з 11 раёнаў Палесся прадставіў аўтэнтычныя міні-вёскі з прэзентацыяй старажытных абрадаў, рамёстваў, якія іх суправаджалі, дэгустацыяй рэдкіх палескіх страў і гумарыстычным інтэрактывам.
V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, які адбыўся ў 2016 годзе, зрабіў акцэнт на Год малой радзімы, здзіўляў маштабным пашырэннем геаграфіі ўдзельнікаў і новымі інтэрактыўнымі праектамі. Напрыклад, “Сярод вёскі карагод” – маштабная анімацыйная пляцоўка, дзе кожны жадаючы змог навучыцца аутэнтычным бытавым танцам.
Фестываль набраў моц і стаў адным са знакавых мерапрыемстваў краіны.

Надзея СІГАЙ, фота з інтэрнэт-крыніц.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о