У мінулую суботу гарадскі парк напоўніўся гукамі музыкі і апладысментамі – на сцэне летняга амфітэатра сваю творчасць дэманстравалі калектывы філіяла “Петрыкаўскі раённы дом культуры”.
Выхад на сцэну мясцовых артыстаў заўсёды дорыць жыхарам і гасцям Петрыкава асаблівыя эмоцыі. Гэта выдатная магчымасць атрымаць асалоду ад талентаў роднага краю, паслухаць любімыя песні і адпачыць у атмасферы сапраўднага свята. І гэты раз не стаў выключэннем. Песні, танцы, вершы, гумар – на сцэне летняга амфітэатра было “горача”. Вакальны ансамбль “Вяргіня”, народны хор, народная вакальная студыя, узорны ансамбль эстраднага танца “Экшан”, сольныя выступленні, дуэты – назіраўся сапраўдны россып талентаў!
Поўны аншлаг на пляцоўцы каля раённага гарадскога амфітэатра – яскравае сведчанне таго, наколькі моцна жыхары Петрыкаўшчыны любяць і шануюць сваіх артыстаў. Гледачы з задавальненнем падпявалі любімыя песні, танчылі, апладзіравалі кожнаму выступленню.
Суботняя маладзёжная пля-цоўка ў чарговы раз пацвердзіла: Петрыкаўшчына ўмее запальваваць і адпачываць з душою, а мясцовыя артысты з задавальненнем дораць людзям радасць і настрой.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні гэтага цудоўнага вечара! З нецярпеннем чакаем новых сустрэч з творчымі землякамі!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.







Оставить комментарий