“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучыню

0
121

На днях, праязджаючы праз аграгарадок Грабаў, звярнула ўвагу на спартыўную пляцоўку ў цэнтры населенага пункта.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюЯна прыцягнула мой погляд, бо там “кіпела” жыццё: дзятва гуляла ў валейбол, іншыя бавілі час на турніках, а побач, на лавачках, сядзелі дарослыя, якія прывялі сваіх малых пагуляць.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюУбачанае выклікала ў мяне цікавасць, таму вырашыла даведацца: хто ж стаў ініцыятарам і арганізатарам прасторы для карыснага баўлення вольнага часу.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюПрысутныя з задавальненнем падзяліліся інфармацыяй. Аказалася, што пляцоўка была тут і раней. Але за апошні год дадзеная тэрыторыя перажыла сапраўднае адраджэнне: участак добраўпарадкаваны, заменена старое спартыўнае абсталяванне, набытыя новыя элементы для заняткаў спортам. Гэтыя змены кардынальна пераўтварылі тэрыторыю, зрабіўшы яе сапраўдным цэнтрам прыцягнення вяскоўцаў.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюДзеці аднадушна прызналіся, што гэта іх любімае месца для баўлення часу. Як высветлілася, пляцоўка прыцягвае не толькі дзяцей.

– Гэтую тэрыторыю наведваюць не толькі дзеці, але і працоўная моладзь, дарослыя, – адзначыў шматдзетны бацька Мікалай Грыгарэвіч. – Добра, калі ёсць магчымасць вечарам або ў выхадны дзень прыйсці пагуляць у футбол ці валейбол. Задума і старанні мясцовай улады апраўдаліся на ўсе 100 %.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюСловы Мікалая падтрымліваюць і яго землякі: ініцыятыва па добраўпарадкаванні спартыўнай пляцоўкі была своечасовай і запатрабаванай.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюАднак, у атрыманай інфармацыі не хапала нейкага звяна, каб скласці поўную карціну. Суцэльную яснасць унесла тэлефонная размова са старшынёй Грабаўскага сельскага Савета Галінай Кажаноўскай. Як аказалася, спартыўная пляцоўка – частка праекта “Здаровыя гарады і пасёлкі”, які рэалізуецца на Петрыкаўшчыне.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучыню– Гэтая ініцыятыва накіравана на паляпшэнне якасці жыцця і здароўя мясцовых жыхароў. Рэалізуецца праграма пры актыўным удзеле шэрагу ўстаноў і арганізацый. Асноўны наш партнёр і каардынатар – раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, – адзначыла Галіна Мікалаеўна. – Для рэалізацыі праграмы намі таксама набыты стэнды па здаровым ладзе жыцця, якія размешчаны ў філіяле мясцовага дома культуры, сельсавеце ў даступных месцах.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюПраект “Грабаў – здаровы аграгарадок” разлічаны на перыяд з 2025 па 2029 год. Гэта азначае, што спартыўная пляцоўка, якую мы бачым сёння, – толькі пачатак. У бліжэйшыя гады яна будзе папаўняцца новымі элементамі сучаснага абсталявання для заняткаў спортам, ствараючы яшчэ больш магчымасцей для актыўнага адпачынку і фізічнага развіцця жыхароў Грабава.

“Грабаў – здаровы аграгарадок” – інвестыцыя ў будучынюСвятлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о