З гонарам паведамляем: каманда Петрыкаўскага раёна заняла 1 месца на абласных спаборніцтвах па валейболе “Спорт для ўсіх”.
У турніры прынімалі ўдзел 8 каманд Гомельскай вобласці. Петрыкаўскі раён прадстаўляла зборная каманда, у склад якой увайшлі навучэнцы гімназіі горада Петрыкава Дамініка Раманюк, Марыя Сюняева, Вікторыя Рудкоўская, Анастасія Марціновіч і навучэнцы Конкавіцкай сярэдняй школы Вікторыя Рагалевіч, Галіна Грыгор’ева, Кацярына Шэмберэцкая, Дарына Цуркан. Па выніках жараб’ёўкі ў сваёй падгрупе нашы спартсменкі атрымалі перамогу над камандамі Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў і выйшлі ў фінал.
У фінальным этапе спаборніцтваў каманда Петрыкаўскага раёна сустрэлася з прадстаўнікамі Гомельскага і Буда-Кашалёўскага раёнаў. На абласных спаборніцтвах дзяўчаты прадэманстравалі выдатную тэхніку, стратэгічнае мысленне і неверагодную здольнасць працаваць у камандзе. Юныя спартсменкі Петрыкаўшчыны прайшлі шлях, напоўнены трэніроўкамі, напружанымі гульнямі і, безумоўна, верай у свае сілы. І вось упартасць і адданасць спорту прынеслі заслужаны вынік!
Гэты поспех сведчыць аб тым, што ў нашым раёне ёсць моцны спартыўны патэнцыял, які трэба далей развіваць і падтрымліваць.
Віншуем нашу зборную па валейболе сярод дзяўчынак з гэтай бліскучай перамогай! Вы – сапраўдныя прыклад для сваіх аднагодкаў і гонар для нашага раёна.
Марыя ТАМКО.







Оставить комментарий