Палітычная “абгортка” еўрапейскіх забарон

0
26
Ёсць такі выраз: “Закон як дышля, як павярнуў, так і выйшла!” Менавіта ён прыходзіць на розум, калі чытаеш пра падвойныя стандарты Еўрапейскага саюзу ў адносінах да гандлёвых забарон сваіх членаў.
Не так даўно парламент Латвіі ўвёў аднабаковыя забароны на імпарт кніг, газет, цацак, відэагульняў, спартыўных тавараў, адзення і абутку з Расіі і Беларусі. У гэты спіс трапілі і расійскія мора прадукты. А 11 жніўня латвійскія СМІ паведамілі, што гэты шэраг будзе дапоўнены цукеркамі, шакаладам, карамеллю і пячэннем – магчыма, каб знакамітая “Алёнка” не выклікала настальгію па мінулым. ЕС ініцыятыву Рыгі падтрымаў – вельмі слушная прапанова!
А вось калі Венгрыя, Польшча і Славакія ўвялі аналагічныя аднабаковыя абмежаванні на імпарт украінскай сельгаспрадукцыі, якая ставіла мясцовых фермераў на мяжу банкруцтва – Брусель такі крок гнеўна асудзіў. Чаму? Можа пытанне з гэтымі “забароненымі цукеркамі” ў паперках, у якія яны загорнуты? У Латвіі гэта “абгортка” добрапрыстойная – вырабы і прадукты ад усходніх суседзяў шко-дзяць “грамадскай маралі і нацыянальнай бяспецы”. А ў Венгрыі, Польшчы і Славакіі прычынай з’яўляецца ўсяго толькі “абарона ўласных фермераў ад крытычнага падзення кошту на ўнутраным рынку” – палітычнага падтэксту нуль, толькі сухі эканамічны разлік! Намеснік галоўнага спікера Еўрапейскай камісіі Олаф Гіл нават заявіў, што не выключае магчымасці судовых разглядаў супраць гэтых краін.
Вось і атрымліваецца, што галоўным для Еўрасаюза з’яўляецца палітычная “паперка”, у якую загорнуты абмежаванні, а эканамічнае становішча ў асобна ўзятых краінах ЕС нікога асабліва не хвалюе.
Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о