Пад нацыянальным сцягам

0
251

Італія зноў стала цэнтрам сусветнай спартыўнай увагі, прымаючы зімовыя Паралімпійскія гульні 2026 года.

Каля 650 спартсменаў з 50 краін сабраліся, каб прадэманстраваць неверагодную сілу духу, майстэрства і волю да перамогі. Упершыню з летніх гульняў-2020 у Токіо беларусы выступаюць з нацыянальнай сімволікай.

На Паралімпіадзе Беларусь прадстаўляюць чатыры спартсмены, кожны з якіх з’яўляецца прыкладам мужнасці і мэтанакіраванасці: Валянціна Бірыла, Дар’я Фядзьковіч, Раман Свірыдэнка, Лідзія Лобан – менавіта ёй выпаў гонар пранесці нацыянальны сцяг на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гульняў.

Цырымонія адкрыцця, як заўсёды, была відовішчнай і натхняльнай падзеяй. Аднак не абышлася без палітычных нюансаў. Дэлегацыі Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Польшчы, Велікабрытаніі, Украіны прынялі рашэнне адмовіцца ад наведвання мерапрыемства з-за ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў. Гэтае рашэнне выклікала шырокую дыскусію ў сусветных СМІ, многія з якіх асудзілі такі крок, указваючы на адсутнасць спартыўнага духу і прынцыпаў інклюзіўнасці.
Нягледзячы на гэты інцыдэнт, беларускія паралімпійцы адзначаюць цёплае і прыязнае стаўленне да іх з боку большасці ўдзельнікаў Гульняў. Спартсмены з розных краін, пераадольваючы моўныя і культурныя бар’еры, дэманструюць сапраўднае адзінства і ўзаемную павагу, што з’яўляецца асновай паралімпійскага руху.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о