Транспартнікі Літвы шукаюць дапамогі ў ЕС

0
238

Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільнага транспарту LINAVA падала зварот у Еўрапейскую камісію з-за значных выдаткаў, звязаных са знаходжаннем вялікай колькасці грузавікоў на тэрыторыі Беларусі. Кошт можа складаць 22 мільёна еўра – і гэта толькі па папярэдніх адзнаках.

Нагадаем: напрыканцы 2025 года Літва ў аднабаковым парадку зачыніла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, каб зменшыць “гібрыдныя выклікі” з усходу.
Беларускі бок адрэагаваў і вынес суадноснае рашэнне: тэхніка можа вярнуцца ў Літву толькі праз свае межы. Згадзіцеся, калі сусед пакінуў сваю сумку на вуліцы і зачыніў дзверы, чаму я гэту сумку павінен яму перадаваць праз акно (вакольнымі шляхамі праз Польшчу і іншыя краіны). Я гэтую сумку схаваю ў камеру захавання, каб, не дай Бог, што не прапала, і буду чакаць суседа – прыходзь, забірай!
Перавозчыкі і рады былі б забраць грузы, але ўрад суседняй літоўскай “хаты” дзверы прыадчыніў толькі на шчылінку: з 6 пунктаў пропуску на пачатак сакавіка працуюць толькі 2. Прапускная здольнасць іх таксама невялікая: за суткі літоўскія пункты прапускаюць ад 15% да 36% фур,якія стаяць у чарзе. Гэта не дае магчымасці хутка пакінуць межы Беларусі літоўскім грузам.
Урад Літвы, які справакаваў сітуацыю, на перамовы з Беларуссю па гэтым пытанні не згаджаецца. А перавозчыкам кожны дзень каштуе значных выдаткаў, што і падштурхнула іх звярнуцца да ЕС, каб Брусель дапамог “прывесці ў пачуццё” кіраўніцтва Літвы, а таксама вярнуць тэхніку ці хаця б кампенсаваць страты.
Гэта сітуацыя, на мой погляд, відавочна паказала, што ўрад суседняй краіны ў каторы раз трапляе ўсё на тыя ж граблі: жадаючы пакараць іншых (беларускі бок), Вільнюс зноў моцна стукнуў па свайму бізнесу.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о