Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Ходзька наведала працоўны калектыў “Петрыкаўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 1 лёгкай прамысловасці” .

Наталля Ходзька і калектыў СПТВ №1 аб выніках Года добраўпарадкавання

Асноўная тэма сустрэчы – Пяцігодка якасці — вынікі Года добраўпарадкавання на Петрыкаўшчыне. Пад час мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама адзначыла: — Год добраўпарадкавання, аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, паказаў, што можна значна палепшыць якасць жыцця, аб’яднаўшы намаганні дзяржавы, грамадства і кожнага жыхара краіны. Адказнасць за тое, у якіх умовах мы жывем, павінен несці кожны з нас.

Наталля Ходзька і калектыў СПТВ №1 аб выніках Года добраўпарадкавання

Перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Крысціна Браім. Крысціна Мікалаеўна абмеркавала з прысутнымі вынікі Года добраўпарадкавання на Петрыкаўшчыне: — Адзінства і згуртаванасць прадэманстравалі жыхары Петрыкаўшчыны ў Год добраўпарадкавання падчас правядзення суботнікаў. Таксама праведзена работа па навядзенні парадку ў сельскагаспадарчых арганізацыях. На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна выконваліся мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, у тым ліку на тэрыторыях прылеглых да месцаў адпачынку. Вулічнае асвятленне стварае камфорт і забяспечвае бяспеку. Таксама ў справаздачным перыядзе асаблівая ўвага нададзена мемарыялам і месцам воінскіх пахаванняў.

Наталля Ходзька і калектыў СПТВ №1 аб выніках Года добраўпарадкавання

У час мерапрыемства, галоўны ўрач Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Яўгеній Логвінец падрабязна азнаёміў прысутных з адноўленай матэрыяльна-тэхнічнай базай установы аховы здароўя.

Напрыканцы сустрэчы Наталля Мікалаеўна адзначыла , што нягледзячы на завяршэнне года добраўпарадкавання, навядзенне парадку не сканчаецца, добраўпарадкаванне – гэта пастаянны працэс і сістэмная праца, якая патрабуе пры гэтым жалезнай выканальніцкай дысцыпліны.

Ад членаў працоўнага калектыва паступіла шэраг пытанняў. Па кожным з іх дадзены тлумачэнні.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о