Марына Бутрым, выконваючая абавязкі першага намесніка старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта:

– Развіццё спецыялізаванай мясной жывёлагадоўлі для Петрыкаўшчыны з’яўляецца прыярытэтнай дадатковай крыніцай вытворчасці ялавічыны. Эфектыўнасць галіны ва ўмовах раёна напрамую залежыць ад граматнага падбору парод, адаптаваных да мясцовых прыродна-кліматычных умоў.
Так, у адным з вядучых сельгаспрадпрыемстваў раёна – ААТ “Агра-Ляскавічы” – традыцыйна шырока прадстаўлена абердзін-ангуская парода.
Увогуле, выкарыстанне мясных парод дазваляе дасягаць жывой вагі 550-600 кілаграмаў ужо да паўтарагадовага ўзросту.
Петрыкаўскі раён валодае значнымі плошчамі сенажацяў і пашы. Мясная жывёла дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць танныя зялёныя кармы летам і грубыя кармы зімой, што зніжае сабекошт прадукцыі.
Асаблівасць мясных парод – магчымасць утрымання ў некапітальных пабудовах. Гэта істотна скарачае матэрыяльна-грашовыя і працоўныя выдаткі на абслугоўванне ферм.
У раёне працягваецца мадэрнізацыя жывёлагадоўчай базы. Прыкладам служыць увод у эксплуатацыю новага інавацыйнага малочна-таварнага комплексу ў аграгарадку Ляскавічы ў лютым 2026 года, разлічанага на стварэнне камфортных умоў для ўтрымання БРЖ. Развіццё мяснога сектара ў раёне абапіраецца на агульную рэспубліканскую дынаміку, дзе ў мясной жывёлагадоўлі задзейнічана ўжо больш за 40 тысяч галоў спецыялізаваных парод і іх мешанак.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о