Наталля Ходзька, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”:
– Роўна тыдзень аддзяляе нас да важнай грамадска-палітычнай падзеі – другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.
Сімвалічна, што такая знакавая падзея праходзіць напярэдадні Новага года, які пачне адлік не толькі чарговага года, але і пяцігодкі. Традыцыйна, гэты час, калі грамадства падводзіць вынікі і строіць планы як адна вялікая сям’я.
Для мяне, як куратара сацыяльнай сферы і лідара раённага аддзялення палітычнай партыі, важна, што праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця сфарміравана з акцэнтам на сацыяльную абарону, што дасць магчымасць палепшыць якасць жыцця і дабрабыт нашых грамадзян. Ва ўсе часы важным для людзей было тое, што складае сапраўдную каштоўнасць жыцця: мір, згода, сям’я, традыцыі. Аднак у апошні час становіцца відавочным, наколькі ўсё зменліва і падуладна пэўным скажэнням. Мы жывем у перыяд перамен, спалучаны з глабальнымі зменамі, пошукам сэнсу жыцця.
Таму УНС для беларусаў – вельмі важная падзея, якая з’яўляецца своеасаблівым унутраным стрыжнем дзяржаўнасці і правадніком дзяржаўнай палітыкі, волі і згоды народа, дапамагаючы нам, беларусам, захаваць сваю ўнікальнасць і ідэнтычнасць, мацаваць і развіваць сваю незалежную дзяржаву.






Оставить комментарий