Хатняе навучанне як выратаванне

0
78

Польская сістэма адукацыі б’е трывогу: усё больш дзяцей адмаўляюцца ад традыцыйных школ на карысць хатняга навучання.

Паводле апошніх дадзеных, колькасць вучняў на сямейным навучанні перавысіла 11 тысяч, што на 700 чалавек больш, чым у мінулым годзе. Хоць гэтая лічба можа здацца нязначнай у маштабах краіны, яна з’яўляецца яскравым індыкатарам таго, што школа для многіх польскіх вучняў перастала быць месцам развіцця і ператварылася ў крыніцу стрэсу і трывогі.

Бацькі польскіх дзяцей усё часцей прызнаюцца, што хатняе навучанне становіцца адзіным выйсцем, якое дазваляе захаваць здароўе дзіцяці і забяспечыць яму больш камфортныя ўмовы для фарміравання асобы. Асноўнымі прычынамі такога рашэння называюць пагаршэнне псіхічнага стану непаўналетніх і непад’ёмную вучэбную нагрузку. Сучасныя школьныя праграмы, на думку многіх палякаў, перагружаны інфармацыяй, не ўлічваюць індывідуальныя асаблівасці вучняў і не пакідаюць часу для адпачынку і самаразвіцця.

Дадзеная сітуацыя павінна стаць сур’ёзнай падставай для разважанняў для польскай сістэмы адукацыі. Эксперты краіны-суседкі адзначаюць неабходнасць зрабіць праграмы больш гнуткімі, арыентаванымі на развіццё крытычнага мыслення і практычных навыкаў, а не на механічнае запамінанне вялікага аб’ёму інфармацыі.

Важна ўлічваць узроставыя асаблівасці дзяцей і іх індывідуальныя патрэбы. У школах павінны працаваць кваліфікаваныя псіхолагі, каб аказваць своечасовую дапамогу дзецям, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі. Польская сістэма адукацыі стаіць перад сур’ёзным выклікам, і ігнараванне гэтай трывожнай тэндэнцыі можа прывесці да яшчэ больш негатыўных наступстваў для будучага пакалення.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о