Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2026 г. № 138-3 “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці” ўнесены змяненні ў частку 4 артыкула 18.2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўстанаўліваюць адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правілаў перасячэння чыгуначных пуцей.
Перасячэнне чыгуначных пуцей дазваляецца ажыццяўляць толькі ва ўстаноўленых і абсталяваных для гэтага месцах.
Пры перасячэнні чыгуначных пуцей па чыгуначных пешаходных пераходах грамадзянам неабходна ўважліва сачыць за перамяшчэннем транспартных сродкаў чыгуначнага транспарту, слухаць аб’явы па гучнамоўнай сувязі, звяртаць увагу на сігналы, якія падаюцца транспартнымі сродкамі чыгуначнага транспарту і (або) работнікамі арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, трымаць суправаджаемых дзяцей, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, за руку або на руках пры перавозцы іх без выкарыстання дзіцячай каляскі.
Пры перасячэнні чыгуначных пуцей па чыгуначных пешаходных пераходах грамадзянамі не дапускаецца:перасякаць чыгуначныя пуці пры працуючым святловым сігнале чырвонага колеру прылады аўтаматычнай сігналізацыі аб набліжэнні цягніка (пры наяўнасці такой прылады), а таксама калі да чыгуначнага пешаходнага пераходу ў межах бачнасці набліжаецца транспартны сродак чыгуначнага транспарту; перамяшчацца на мотаблоках, матацыклах, мапедах, веласіпедах, самакатах, ролікавых каньках, лыжах, іншым спартыўным інвентары, а таксама з выкарыстаннем сродкаў персанальнай мабільнасці (за выключэннем інвалідных калясак); карыстацца мабільнымі тэлефонамі, навушнікамі (акрамя слыхавых апаратаў), планшэтнымі камп’ютарамі і іншымі электроннымі прыладамі.
Да перасячэння чыгуначных пуцей неабходна пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў чыгуначнага транспарту з усіх напрамкаў. Парушэнне правілаў перасячэння чыгуначных пуцей, знаходжанне на чыгуначных пуцях у месцах, не прызначаных для іх перасячэння – цягне накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.
Віталій МАРКЕВІЧ,
начальнік АУС Петрыкаўскага райвыканкама.






Оставить комментарий