Вясна – традыцыйны час абнаўлення, калі кожны гаспадар імкнецца навесці ідэальны парадак на сваёй тэрыторыі. У аграгарадку Ляскавічы на сённяшні дзень маецца шэраг недапрацовак.
Так, праязджаючы па галоўнай дарозе, цяжка не заўважыць “прарэхі” ў агароджы. Разбітыя секцыі і пралёты, без перабольшання, псуюць эстэтычны выгляд аграгарадка.
Паважаныя адказныя асобы, настаў час актыўнага добраўпарадкавання. Давайце не будзем чакаць “асаблівага запрашэння”, а аператыўна заладзім праломы, падфарбуем і ўмацуем агароджы зараз, бо сустракаць гасцей і жыхароў раёна трэба парадкам, а не раскрытымі пустэчамі на праязной дарозе.
Хочацца верыць, што крытыка будзе пачута, і Ляскавічы зноў стануць прыкладам узорнага парадку.
В. МІКАЛАЕВА. Фота аўтара






Оставить комментарий