Добраўпарадкаванне і парадак – тэмы, якія не схо-дзяць са старонак раёнкі. На жаль, агульная карціна часам псуецца з-за прыкрай безгаспадарчасці ў самым цэнтры горада.
Размова ідзе пра будынак раённага Дома побыту.
Шпацыруючы па гарадскім парку, цяжка не заўважыць “чорную дзірку”: паддахавае памяшканне будынка зеўрае пустым дзвярным праёмам. Мала таго, што гэта выглядае неэстэтычна, дык яшчэ і стварае рэальныя праблемы. Праз гэты праём бесперашкодна залятае вецер і трапляюць ападкі, што паступова руйнуе канструкцыю будынка.
Пра якую бяспеку і захаванасць маёмасці можа ісці гаворка пры такім папушчальніцтве? Адкрытае гарышча – гэта прамы шлях да пашкоджання будынка і патэнцыйная пагроза. Хочацца верыць, што кіраўніцтва Дома побыту нарэшце заўважыць “рану” на фасадзе і прыме меры, пакуль звычайны скразняк не абярнуўся сур’ёзнымі выдаткамі на рамонт.
В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.






Оставить комментарий