Напэўна не мне адной “кідаецца” ў вочы інфармацыйная тумба на скрыжаванні вуліц Розы Люксембург і Вароўскага.
Дакладней – яе знешні выгляд. Фарба, якая калісьці, магчыма, надавала ёй прывабны выгляд, даўно страціла сваё прызначэнне. Непрыемнае ўражанне пакідаюць абрыўкі паперы, якія заляпілі стэнд і практычна сцёрты надпіс “Объявления”.
Хочацца нагадаць, што такія прыстасаванні з’яўляюцца неад’емнай часткай гарадскога ландшафту і іх знешні выгляд важны ў пытаннях добраўпарадкавання.
У райцэнтры кожны тыдзень праходзяць санітарныя дні. Можа ў адзін з іх адпаведным службам звернуць увагу на абазначаны аб’ект?
Сітуацыя патрабуе канкрэтных дзеянняў.
Антаніна Смірнова. Фота аўтара.






Оставить комментарий