Зіма сёлета выпрабоўвала на трываласць не толькі людзей, але і дарожную інфраструктуру. Моцныя снегапады патрабавалі аператыўнай працы спецтэхнікі, і, на жаль, не абыйшлося без выдаткаў. У запале барацьбы з гурбамі на адным з участкаў дарогі Петрыкаў-Пціч папярэджваючы знак “Накірунак павароту” аказаўся пашкоджаны: цяжкая тэхніка, ачышчаючы ўзбочыны, зачапіла і пагнула стойку.

Сёння ён стаіць, сіратліва пакасіўшыся, і практычна не праглядаецца вадзіцелямі. Аднак апраўдваць гэта “зімовымі абставінамі” ўжо немагчыма: надвор’е даўно дазваляе дарожным службам правесці рэвізію і аднавіць пашкоджаныя аб’екты.

Хочацца нагадаць адказным службам: бяспека вышэй за ўсё, і аднавіць знак – задача, якая павінна была быць вырашана яшчэ “ўчора”, каб  на павароце дарогі з абмежаванай абзорнасцю не адбылося сур’ёзнага ДТЗ.

В. МІКАЛАЕВА. Фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные