Пытанне капітальнага рамонту жыллёвага фонду з’яўляецца адным з ключавых для забеспячэння камфортных умоў пражывання насельніцтва і знаходзіцца на пастаянным кантролі органаў улады.
Гэта не проста тэхнічная задача, а важны аспект сацыяльнага дабрабыту, які непасрэдна ўплывае на якасць жыцця людзей.
Капітальны рамонт жыллёвага фонду, які штогод праходзіць на Петрыкаўшчыне, прадугледжвае комплекс работ па аднаўленні або замене асноўных інжынерных сістэм і сетак, якія вычарпалі свой рэсурс, паляпшэнне эстэтычнага выгляду будынкаў. Работы таксама ўключаюць ў сябе ліквідацыю дробных паломак, замену зношаных элементаў, касметычны рамонт пад’ездаў і фасадаў. Пытанне капітальнага рамонту жыллёвага фонду ў раёне разглядаецца комплексна і закранае не толькі райцэнтр, але і сельскія населеныя пункты.
Як пазначыў дырэктар ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргей Гайчук, у мінулым го-дзе падраднымі арганізацыямі праведзены значныя работы па капітальным рамонце жылога фонду ў гарадскім пасёлку Капаткевічы і вёсцы Мышанка. Былі абноўлены шматкватэрныя дамы агульнай плошчай 6800 м2, што дазволіла палепшыць умовы пражывання для многіх вяскоўцаў.
У бягучым годзе капітальны рамонт запланаваны на аб’ектах горада Петрыкава і гарадскога пасёлка Капаткевічы агульнай плошчай каля 7 тысяч м2. Несумненна, гэта доўгатэрміновыя інвестыцыі ў будучыню, якія дазволяць значна падоўжыць тэрмін службы будынкаў, павысіць іх энергаэфектыўнасць і камфортнасць. Работы па капітальнаму рамонту ўжо пачаліся па адрасе Розы Люксемьбург, 9, што абяцае зрабіць аб’ект больш прывабным і функцыянальным для людзей.
Петрыкаўскі райвыканкам штогод распрацоўвае і зацвярджае план па капітальным рамонце жыллёвага фонду, улічваючы ступень зносу будынкаў і агульную стратэгію развіцця раёна. Дзякуючы гэтай сістэматычнай працы, жыхары Петрыкаўшчыны могуць быць упэўнены: любыя праблемы ў жыллёвым комплексе будуць вырашаны.
Усе работы па дадзенным накірунку знаходзяцца пад пільным кантролем службаў і спецыялістаў, каб забяспечыць іх высокую якасць і адпаведнасць будаўнічым нормам.
Атрымаць актуальную інфармацыю пра тое, на якіх аб’ектах плануюцца работы можна на афіцыйным сайце Петрыкаўскага райвыканкама.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий