Факты, якія псуюць горад

Мінула ўсяго два тыдні з таго часу, як прашоў раённы суботнік, а насупраць гарадскіх могілак па вуліцы Ленінскай утварылася “смеццевая” праблема.

Жыхары, наведваючы магілы родных, наводзяць там парадак, але смецце не даносяць да кантэйнераў – кідаюць яго практычна на ўзбочыне, усяго за дзесяць метраў ад месца, дзе яно павінна быць. Мясцовы райжылкамгас усталяваў кантэйнеры менавіта для гэтых мэт, таму такія паводзіны землякоў незразумелыя.
Крыўдна, што, пакуль адны стараюцца зрабіць горад прыгажэйшым, іншыя самі ж яго дыскрэдытуюць у плане добраўпарадкавання.
Хутка пойдзе снег, і звалка застанецца ляжаць да самай вясны. Пагэтаму ў бліжэйшы час выпраўляць сітуацыю прыйдзецца работнікам мясцовага камунгасу, якія і так кожны дзень робяць усё, каб жыхарам было камфортна.
Ці гэта справядліва ў адносінах да людзей, што працуюць для нашага дабрабыту?

Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара.

5 1 голос
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные