Адчыніце, калі ласка!

0
169

Адчыніце, калі ласка!У памяшканні былога ўнівермага, што ў Петрыкаве, размясціліся дзве папулярныя гандлёвыя кропкі – “Fix Price” і “Капеечка”.

Крамы набылі папулярнасць сярод жыхароў і гасцей горада, прапанаваўшы шырокі асартымент тавараў па даступных цэнах.
Не так даўно з’явілася адна
праблема, якая стварае нязручнасці для наведвальнікаў: уваходныя дзверы ў гандлёвы аб’ект пазбавіліся ручкі. Гэта робіць адкрыццё дзвярэй праблематычным, асабліва для пажылых людзей і бацькоў з каляскамі .
Мы спадзяемся, што праблема будзе вырашана ў бліжэйшы час, і пакупнікі змогуць без перашкод карыстацца паслугамі любімых крам.

Антаніна СМІРНОВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о