У рэдакцыю раённай газеты звярнуліся жыхары дома № 12 па вуліцы Каралёва.
Падстава для трывогі – уваходная група першага пад’езда, якая ператварылася ў небяспечную для жыцця і здароўя паласу перашкод.
Разбіраліся на месцы. Сапраўды, прыступкі знаходзяцца ў аварыйным стане – раскрышаны бетон і каменне робяць спуск і пад’ём небяспечнымі. Парэнчы даўно патрабуюць як мінімум афарбоўкі, як максімум – умацавання. Каля ганка заўважаем кінутыя дошкі і рэшткі будматэрыялаў – па ўсім відаць, вынікі “гаспадарчай” дзейнасці жыхароў пад’езда. Вывад відавочны: адказныя службы прыводзяць у парадак уваходную групу, жыхары пад’езда – прыбіраюць рэшткі будматэрыялаў.
Парадак каля пад’езда павінен быць: побытавай культуры ў нас вучацца нашыя дзеці.
В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.








Оставить комментарий