Рашэнне – дэмантаж

0
53

Рашэнне – дэмантажНаш горад, несумненна, мае сваю непаўторную прыгажосць і ўтульнасць.

Аднак час ад часу ў вочы трапляюцца дэталі, якія псуюць агульнае ўражанне.
Адным з такіх прыкладаў з’яўляецца архітэктурная форма, размешчаная каля крамы “Палессе-5”. Гаворка ідзе пра канструкцыю ў выглядзе калодзежа, якая раней, несумненна, выконвала сваю эстэтычную функцыю. Сёння ж аб’ект уяўляе сабой сумнае відовішча: драўніна струхнявела, абламалася, страціла сваю першапачатковую форму. Ад былой эстэтыкі не засталося і следу. Улічваючы ўсё вышэйсказанае, здаецца, што найбольш разумным і лагічным рашэннем будзе дэмантаж. Форма даўно вычарпала свой рэсурс і стала крыніцай патэнцыйнай небяспекі.
Прыгажосць горада складаецца з мноства дэталяў, і кожная з іх мае значэнне.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о