Хочаш патрапіць дадому – плыві

0
556

Хочаш патрапіць дадому – плывіНе менш непрыемную сітуацыю, у плане стану дарожнага пакрыцця, назіраем і па вуліцы Каралёва. А калі быць больш дакладнымі, то на адрэзку дарогі, які ідзе ўздоўж інтэрната да кааператыўных шматпавярховак. Для аўтааматараў, без перабольшання, шлях дадому ператвараецца ў заплыў. Грэйдзіраванне і падсыпка дарогі, нават матэрыялам рознай фракцыі, вырашаюць праблему да першых ападкаў.

Хочаш патрапіць дадому – плыві
Час прымаць больш каардынальныя рашэнні па гэтым адрэзку дарогі, тым больш, што істотная частка работ па навядзенні парадку на тэрыторыі спальнага мікрараёна праведзена. Хаця, выклікае нараканне жыльцоў і новая дарога, якая нядоўга радавала роўным і гладкім пакрыццём. Адсутнасць сцёкаў трымае ваду на паверхні ў час вялікіх ападкаў і даволі працяглы час пасля.
Вырашыўшы агучаную праблему, можна было б паставіць прыгожую жырную кропку ў пытанні добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый дамоў № 15, 17, 17 па вуліцы Каралёва, дзе добраўпарадкаванне не праводзілася больш за 20 гадоў.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о