Амаль цэлае стагоддзе «раёнка» жыве ў адным рытме з раёнам, піша яго летапіс і становіцца госцем у вашых дамах. Для газеты 95 гадоў — гэта не проста прыгожая дата. Гэта тысячы бяссонных начэй, сотні тысяч пройдзеных кіламетраў і мільёны слоў, напісаных пра галоўнае: пра людзей, якія тут жывуць і працуюць. Свайму калектыву я хачу сказаць вялікі дзякуй драйв, за ўменне знаходзіць цікавае ў паўсядзённым і за тое, што ў кожны нумар вы ўкладваеце часцінку душы. Вы — сэрца газеты. Няхай натхненне ніколі не пакідае вас, а кожны новы загаловак чапляе за жывое!
Оставить комментарий