Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты “Петрыкаўскія навіны! Прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем раённай газеты!

0
150

Паважаныя работнікі і ветэраны рэдакцыі раённай газеты “Петрыкаўскія навіны! Прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем раённай газеты!Для чалавечага ўзросту 95 – вельмі шмат, гэта час жыццёвай сталасці, мудрасці, вопыту. А для друкаванага выдання – яшчэ адна перагорнутая старонка жыцця Петрыкаўшчыны. Юбілей “Петрыкаўскіх навін” гэта гісторыя нашага раёна ў газетных радках і свята не толькі калектыву выдання, але і шматлікіх яе чытачоў. Газета не шукае секунднай славы, грунтуючыся на суб’ектыўных фактах, а аб’ектыўна расказвае пра жыццё раёна, узнімае праблемы, дорыць усмешкі і віншаванні, смуткуе і памятае, адным словам – жыве з усімі адным жыццём.
Віншуем вас з юбілейнай датай! Жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў, новых праектаў, натхнення, цікавых сустрэч і артыкулаў! Няхай заўсёды будзе вострым журналісцкае пяро! Заставайцеся цікавым, мудрым і добразычлівым суразмоўцам для нашых землякоў – вашых чытачоў!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о