Утульнасць пачынаецца з уласнага двара

Пакуль у раёне актыўна праходзяць восеньскія мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і працоўныя калектывы разам з жыхарамі прыватнага сектара шчыруюць на карысць агульнай прыгажосці, каля адной з мясцовых шматпавярховак заўважана зусім іншая карціна. Пасля тэлефанавання неабыякавага земляка мы выйшлі на месца. Сапраўды, зялёная зона шматпавярхоўкі сустракае зіму бадыллем: высокае пустазелле з цвёрдымі адраўнелымі сцебламі сведчыць пра тое, што трымера газон не бачыў вельмі даўно.
Прывесці ў парадак тэрыторыю, дзе жывеш ты сам, – справа зусім не складаная, калі аб’яднаць намаганні, перакананы неабыякавы зямляк: гэта ўсяго адзін вечар, які зменіць сумны краявід за акном на ахайную і дагледжаную прастору.
Спадзяемся, што крытычны погляд чужога вока абудзіць ініцыятыву жыхароў шматпавярхоўкі. Калі не, наводзіць парадак давядзецца райжылкамгасу – бо гэта зона іх адказнасці.

В.МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные