Тэма добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый не сыходзіць са старонак нашай газеты, аднак некаторыя адрасаты, па ўсім відаць, чытаюць крытыку мімаходзь. Гаворка ідзе пра спецыяльную пляцоўку для захавання матэрыялаў, якая чарговы раз ператвараецца ў непралазныя зараснікі.
Гэты аб’ект ужо станавіўся “героем” нашых публікацый. Пасля заўваг райжылкамгас прымаў меры: тэрыторыю чысцілі, параснік выдалялі. Але праходзіць час – і карціна паўтараецца. Сёння пляцоўка зноў актыўна зарастае маладымі парасткамі акацыі.
Пастаянна працаваць па прынцыпе “пажарнай каманды” – чакаць чарговага сігналу, каб навесці парадак – падыход неэфектыўны. Пляцоўцы патрэбны гаспадарчы догляд, а не часовыя касметычныя меры.
А.МАКСІМАЎ, фота аўтара.





