Жыллё і дарогі па-ранейшаму ў топе праблем

0
734

Трое жыхароў райцэнтра звярнуліся да старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана падчас прыёму грамадзян, які прайшоў у райвыканкаме на гэтым тыдні.

Жыллё і дарогі па-ранейшаму ў топе праблем

Усе заяўнікі прыйшлі на прыём да Аляксандра Васільевіча з праблемамі жыццёва-побытавага характару. Варта адзначыць, што звароты насілі як індывідуальны характар, так звязаны былі і з калектыўнымі інтарэсамi. Так, Сяргея Мікалаевіча непакоіць стан дарогі ў 1-ым завулку Асеннім, дзе жыве мужчына. Як зазначыў кіраўнік раёна, гэта ўжо не першы зварот з дадзенага мікрараёна. Аднак сёлета “закрыць” тэму не атрымаецца – у спіс запланаваных да рамонту дарог вуліца не ўваходзіць. І ўсё ж гэта не значыць, што сітуацыя застанецца без увагі службаў і кантролю старшыні. Дадзена даручэнне ў бліжэйшы час пры спрыяльных умовах надвор’я арганізаваць грэйдзіроўку і падсыпку вуліцы рознай фракцыяй, што забяспечыць больш шчыльнае, а значыць і якаснае пакрыццё.

Шматдзетная сямейная пара з райцэнтра звярнулася да старшыні райвыканкама з пытаннем адсутнасці магчымасці атрымаць участак зямлі для будаўніцтва прыватнага дома. Сям’я жыве ў арэндным жыллі ад ААТ “Белкалій”, аднак марыць пра прыватную сядзібу. Як зазначыў Аляксандр Кохан, у райцэнтры востра стаіць праблема наяўнасці надзелаў зямлі пад прыватную забудову. Менавіта па гэтай прычыне распрацоўваецца новы градабудаў-нічы пашпарт, дзе прадугледжана пашырэнне межаў горада пад індывідуальную забудову, дзякуючы якому райцэнтр атрымае больш за 100 участкаў пад будаўніцтва. Неабходныя дакументы ўжо накіраваны ў Белнііградабудаўніцтва. Выхад яго – у 2024 го-дзе. Нашы заяўнікі – першыя ў чарзе, таму для хвалявання няма прычын, адзінае – давядзецца толькі крыху пачакаць.

“Людзі пазначаюць тыя ці іншыя праблемы, і задача адказных службаў і выканаўчых органаў улады іх бачыць і аператыўна вырашаць. Сённяшнія звароты паказалі, што неабходна прааналізаваць узнятыя пытанні ў маштабе ўсяго горада, а не толькі канкрэтнай вуліцы ці сям’і”, – адзначыў Аляксандр Кохан, падводзячы вынікі прыёму грамадзян.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о