Запрашаем да грамадскага абмеркавання

0
410

Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе пра пачатак правядзення грамадскага абмеркавання па наступных тэмах:
– уключэнне ў рысу горада Петрыкава сельскагаспадарчых зямель СУП “Палессе-Аграінвест” плошчай 40 гектараў, для будаўніцтва шматкватэрнай жылой забудовы, фізкультурна-аздараўленчага комплексу;
– выключэнне з рысы горада Петрыкава зямель плошчай 66 гектараў з перадачай для апрацоўкі сельскагаспадарчых культур СУП “Палессе-Аграінвест”;
– вызначэнне ў межах горада Петрыкава зямлі для індывідуальнай жылой забудовы ў квартале па вуліцы Муляраўская плошчай 13 гектараў, у квартале “Яніна” плошчай 29 гектараў.

Інфармацыя пра зямельны ўчастак, на якім плануецца рэалізацыя праекта:
Праекціруемая тэрыторыя для ўключэння ў рысу горада размешчана ў паўночнай частцы горада Петрыкава (каля мікрараёна “Паўночны”). Прыкладная плошча зямельнага ўчастку складае 40 гектараў. Для будаўніцтва ФАК – 4,7 гектары. У цяперашні час тэрыторыя, якая плануецца пад забудову мікрараёна, знаходзіцца ў сельскагаспадарчым выкарыстанні – пад ворывам.
Адпаведна генеральнага плана горада, тэрыторыя не ўключана ў межы Петрыкава.

Пры карэкціроўцы генеральнага плана горада Петрыкава тэрыторыя паўночнага мікрараёна “Паўночны” будзе ўключана ў межы горада Петрыкава і падлягае засваенню пад шматкватэрную забудову з будаўніцтвам ФАКа.
На тэрыторыі праектаванага ФАКа прадугледжаны шматфункцыянальная гульнявая пляцоўка, дзіцячыя пляцоўкі для дашкольнага і школьнага ўзростаў, паласа перашкод, зона варкаўту. У заданні ФАКу плануецца размяшчэнне двух басейнаў, залы для барацьбы, гімнастыкі, бокса, трэнажорная зала.

Тэрыторыя для выключэння з рысы горада размешчана ў заходняй частцы горада. Прыкладная плошча зямельнага ўчастку складае 66 гектараў.
Тэрыторыя, вызначаная для індывідуальнай жылой забудовы, размешчана ў паўночнай частцы квартала па вуліцы Муляраўская, прыкладнай плошчай у 13 гектараў і паўночна-заходняй частцы квартала “Яніна”, прыкладнай плошчай у 29 гектараў.
Больш дэталёва ўдзельнікі грамадскага абмеркавання могуць азнаёміцца з дакументацыяй па запланаваных зямельных участках на сайце Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта: http://petrikov.gomel-region.by у раздзеле “Грамадскія абмеркаванні”.

Тэрміны правядзення грамадскага абмеркавання:
з 19 красавіка, на працягу 30 каляндарных дзён, па 19 мая ўключна.

Арганізатар грамадскага абмеркавання: Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт. Адрас: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247940, горад Петрыкаў, вуліца Юрыя Гагарына, 17. Нумар тэлефона і факсу: 2-70-22.

Электронная скрыня: office@petrikov. gov.by
Кантактная асоба: Кацярына Віктараўна Улашэвіч, нумар тэлефона: 2-70-22.

Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання прымаюцца ў пісьмовым і электронным выглядзе па пазначаных вышэй адрасах і разглядаюцца камісіяй, створанай Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэтам.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о