Сёння выратавальнікі на вадзе адзначаюць 150 гадоў з дня стварэння першага выратавальнага таварыства, што стала правобразам ТВВода. Гэтая дата – добрая нагода падзякаваць вялікай камандзе беларускіх выратавальнікаў на вадзе, якія могуць ганарыцца ўжо не адной сотняй тысяч выратаваных жыццяў за гэты працяглы перыяд.

Заплыў, даўжынёй у 150 гадоўЗаплыў, даўжынёй у 150 гадоў Заплыў, даўжынёй у 150 гадоў Заплыў, даўжынёй у 150 гадоў Заплыў, даўжынёй у 150 гадоў Заплыў, даўжынёй у 150 гадоў

На асаблівым рахунку сярод арганізацый Гомельшчыны – Петрыкаўская выратавальная станцыя ТВВод. У шэрагах раённай арганізацыі таварыства налічваецца 3824 жыхары Петрыкаўшчыны, аб’яднаныя ў 70 пярвічных арганізацый.

Асноўная задача нашай службы – недапушчанне здарэнняў на вадзе. Таму ў нашым ужытку часцей гучыць слова “прафілактыка”, чым “буйкі”, “шлюпка”, “вадалаз”. Толькі летась прадстаўнікі райарганізацыі ТВВод правялі больш 180-ці сустрэч у дзіцячых і працоўных калектывах і звыш 1200-от індывідуальных гутарак.
Статыстыка гаворыць сама за сябе: у параўнанні з сітуацыяй 10-15-гадовай даўніны, колькасць няшчасных выпадкаў на вадзе ў Петрыкаўскім раёне знізілася ў два разы.

Заплыў, даўжынёй у 150 гадоў

Усе выратавальнікі не стамляюцца нагадваць правілы пяці “НЕ”, якія павінен ведаць кожны: НЕ купацца ў забароненых месцах, НЕ заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, НЕ скакаць з берага ў ваду ў незнаёмых месцах, НЕ арганізоўваць гульні на вадзе, НЕ пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду каля вадаёмаў ці буйных ёмістасцяў з вадой.

Вадалазы і матарысты штогод праходзяць строгі медыцынскі агляд, матросы-выратавальнікі здаюць іспыт на ўменне хутка плаваць, веславаць на лодцы, кідаць выратавальны круг, праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Нашыя работнікі – людзі рознага ўзросту, але аб’ядноўвае іх адна годная мэта – стаяць на варце чалавечых жыццяў.Заплыў, даўжынёй у 150 гадоў

Зараз на чале Петрыкаўскай выратавальнай станцыі вопытны вадалаз Алег Паўлючак, сярод ветэранаў службы варта адзначыць Віктара Палтарана, Руслана Мандрусава, Ганну Сухамераву, на якіх раўняецца маладая змена выратавальнікаў. Старанна і самааддана яны нясуць кругласутачную вахту на водах Петрыкаўшчыны.

Аляксандр ТРУХАНОВІЧ,
кіраўнік райарганізацыі ТВВод.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о