За маладзёжнымі рэдакцыямі – будучыня рэгіянальных СМІ

0
159

Выязная калегія Міністэрства інфармацыі пад старшынством міністра Уладзіміра Пярцова прайшла на гэтым тыдні ў Светлагорску. У рабоце калегіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінінфарма, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, рэдактары абласной, гарадскіх і раённых газет, тэлерадыё-вяшчальных арганізацый Гомельшчыны.

Першым пунктам выязнога пасяджэння калегіі стаў мемарыяльны комплекс у вёсцы Ала, спаленай фашыстамі 14 студзеня 1944 года разам з 1758-мю мірнымі жыхарамі, 950 з якіх – дзеці. Удзельнікі калегіі ўсклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання.

З улікам геапалітычнай сітуацыі ў свеце сёння вельмі важна захоўваць гістарычную памяць пра тыя страшныя падзеі, акцэнтаваць увагу на гэтым менавіта маладога пакалення беларусаў. Без павагі да мінулага, подзвігу продкаў, якія аддалі жыцці дзеля нас, нельга будаваць будучыню.

У час работы выязной калегіі ўдзельнікі мерапрыемства пабывалі на ААТ “СветлагорскХімвалакно”, адным з горадаўтваральных прадпрыемстваў, дзе прайшла медыяпрэзентацыя ведамасных і карпаратыўных СМІ рэгіёна, а падчас круглага стала абмеркавалі развіццё і ўдасканаленне працы СМІ пры буйных прадпрыемствах, арганізацыях і ў вядучых ВНУ Гомельшчыны.

Перад пленарнай часткай пасяджэння ў Цэнтры культуры прайшла прэзентацыя маладзёжных рэдакцый рэгіянальных СМІ. Рэдакцыя “Петрыкаўскіх навін” была прадстаўлена аб’яднаннем па інтарэсах Мышанскай сярэдняй школы “Юны журналіст” і яго актыўным аўтарам Леанідам Вішняковым. Мышанскія школьнікі не навічкі ў сферы медыя, аб’яднанне ва ўстанове адукацыі працуе не першы год, маюць гурткоўцы і сваю газету “Сюжэт”.

Як падкрэсліў міністр інфармацыі, паступовая адмова маладзёжнай аўдыторыі ад фармату друкаванай прэсы, тэлебачання, радыё – наша сённяшняя рэальнасць. У той жа час моладзь была і застаецца актыўным спажыўцом мэдыякантэнту – навіннага, пазнавальнага, забаўляльнага. Таму сучасныя СМІ павінны адказваць на гэты выклік – смела ісці ў інтэрнэт, пашыраць прысутнасць у сацсетках, весці чат-боты, іншымі словамі, забяс-печваць запатрабаваны кантэнт. І медыя Беларусі ведаюць, як гэта рабіць, упэўнены Уладзімір Пярцоў. “Падыходы намечаны, апрабаваны, застаецца далей удасканальваць гэту дзейнасць, развіваць медыя рэспублікі, рэалізоўваць намечаныя планы і задачы. А пацверджаннем поспехаў у гэтым напрамку будзе рост падпісчыкаў, праглядаў, рэпостаў” – рэзюмаваў міністр інфармацыі.

За маладзёжнымі рэдакцыямі –  будучыня рэгіянальных СМІ

За маладзёжнымі рэдакцыямі –  будучыня рэгіянальных СМІ За маладзёжнымі рэдакцыямі –  будучыня рэгіянальных СМІ

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о