Як проста ашчаслівіць дзіця і ператварыць самы звычайны дзень у маленькае свята. Такіх учынкаў, якія асвятляюць жыццё дзіцяці нечаканай радасцю, пры жаданні дарослых можна зрабіць неабмежавана шмат. Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць у жніўні месяцы рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Збяром дзяцей у школу разам!” па аказанні дапамогі будучым школьнікам з ліку дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, або жывуць у сем’ях, прызнаных сацыяльна небяспечнымі.
Дабрачынная акцыя працягнецца да 1 верасня. Усе жадаючыя могуць прадаставіць партфель са школьна-пісьмовымі прыладамі для вышэйназваных катэгорый у Сацыяльна-педагагічны цэнтр, які знаходзіцца па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Камунальная, 12. Усе сабраныя прылады будуць перададзены будучым першакласнікам на лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў. Пасля завяршэння акцыі ўсе справаздачы пра аказаную дапамогу, а таксама фотаматэрыялы будуць размешчаны на сайце spcpetrikov@mail.gomel.by.
Паважаныя землякі, не заставайцеся ў баку ад добрай справы. Падарыце дзецям радасць!
Даведкі па тэлефоне 2-69-74.
Алена Макарэвіч, дырэктар
ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Петрыкаўскага раёна”.
Фота Арцёма ГУСЕВА.
Оставить комментарий