Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

0
661

У райвыканкаме прайшло ўручэнне пашпартоў юным землякам у рамках усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы грамадзяне Беларусі” і з нагоды Дня Канстытуцыі.

Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня КанстытуцыіЮныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

Сярод прысутных панавала ўрачыстая атмасфера, бо на мерапрыемства былі запрошаныя не толькі прадстаўнікі падрастаючага пакалення Петрыкаўшчыны, якія атрымлівалі сёння галоўны дакумент грамадзяніна Беларусі, але і іх аднагодкі. З прамовай да прысутных юнакоў і дзяўчат звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько: “Мы сабраліся напярэдадні аднаго з самых важных дзяржаўных святаў нашай краіны – Дня Канстытуцыі. Усе 30 гадоў, з моманту прыняцця Асноўнага закона, наша краіна ўстойліва развіваецца на канстытуцыйнай аснове, як дэмакратычная, сацыяльна-прававая дзяржава, дзе галоўная каштоўнасць – чалавек.

Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

Зараз у Беларусі створаны ўсе ўмовы для духоўна-маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця моладзі. Ідзіце наперад да абранай мэты і ніколі не здавайцеся. Памятайце, што галоўнае наканаванне грамадзяніна – служыць Айчыне. Дзе б вы не былі: на сваёй зямлі, ці далёка за межамі Беларусі, заўсёды памятайце і ганарыцеся сваёй Радзімай. Віншую вас з вельмі важнай падзеяй у жыцці і жадаю абраць годны шлях свайго развіцця”, – заўважыла Святлана Уладзіміраўна.

Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

За тым паўтара дзясятка нашых юных землякоў атрымалі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь, кветкі і падарункі. Да віншаванняў далучыўся і намеснік пракурора раёна Алег Мінаў. “Разам з правамі, якія гарантуе вам Канстытуцыя на вас ускладаюцца і абавязкі. Зараз яны ў вас простыя: старанна вучыцца, дапамагаць бацькам, але чым больш дарослымі вы будзеце станавіцца, тым больш істотнымі будуць станавіцца і вашыя абавязкі. Заставайцеся годнымі грамадзянамі, шануйце закон, нашыя традыцыйныя каштоўнасці. Такім чынам, на падмурку, што стварылі мы і многія пакаленні продкаў, вы здолееце пабудаваць квітнеючую  будучыню Беларусі”, – прамовіў Алег Паўлавіч.

Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

Звярнулася да дзяцей першы сакратар райарганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Дар’я Туравец: “Дзяржаўная палітыка нашай краіны ў значнай ступені арыентаваная менавіта на моладзь. Разам з тым, краіна бярэ адказнасць за абарону інтарэсаў і рэалізацыю канстытуцыйных правоў кожнага свайго грамадзяніна. Жадаю ўсім моцнага здароўя, жыццёвай энергіі, мірнага неба над галавою. Няхай гэты дзень застанецца незабыўнай для вас падзеяй чарговага этапу жыцця”.

Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

З словам ад падрастаючага пакалення выступіла перад прысутнымі Лізавета Прыходзька, якая атрымала ў гэты дзень запаветны дакумент: “Наша асноўная задача шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі каштоўнасці і развіваць стабільную, прававую, квітнеючую краіну. Перакананая, што моладзь зробіць істотны ўклад у далейшае ўмацаванне краіны. Абяцаем памятаць сваю гісторыю, шанаваць законы, быць шчырымі і справядлівымі ў сваіх думках і дзеяннях”.

Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

Маладыя артысты падрыхтавалі для прысутных творчыя падарункі, пасля чаго ўсе былі запрошаныя на традыцыйнае фота на памяць.

Юныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня КанстытуцыіЮныя землякі атрымалі пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о